Гублер Навум Якаўлевіч (нар. 27.7.1933, Рагачоў, Гомельская вобл.). Пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП.
Пасля заканчэння сямігодкі працаваў на Мінскім радыёзаводзе, у Белдзяржпраекце. Адначасова вучыўся ў школе рабочай моладзі, пасля закаканчэння якой паступіў у лётнае вучылішча пілотаў грамадзянскай авіяцыі. Па стане здароўя быў адлічаны ад лётнай работы, працаваў на розных пасадах у Мінскім аэрапорце. Завочна закончыў філасофскае аддзяденне БДУ.
Друкуецца з 1957 г. Займаецца перакладамі, піша рэцэнзіі. Піша па-руску. Аўтар кніг “Весенний рейс” (Минск, 1979), “При вспышке молнии” (Минск, 1985), “Полёт продолжается” (Минск, 1986), “Непролитая туча” (Минск, 1993).




![Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”](https://bellit.info/wp-content/uploads/2026/07/746003003_3461470060687041_6784350007652796489_n-90x60.jpg)
