Month: Ліпень, 2023

Варатынская Галіна

Варатынская Галіна Аляксандраўна (нар. 21.1.1953, в. Ваўчо, Ушацкі р-н Віцебскай вобл.). Паэтка. Уваходзіла ў сябры СБП. Закончыла завочна Беларускі дзяржаўны універсітэт (1980). У 1972—1974 гг. была бібліятэкарам Арэхаўскай сельскай бібліятэкі. У 1974 г. пачала працаваць ва ўшацкай раённай газеце “Патрыёт”. Была старшынёй раённай Рады Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны. […]

Варановіч Адольф

Варановіч Адольф Усцінавіч (15.6.1940, в. Мікольцы, Мядзельскі р-н, Мінская вобл. — 2001, в. Мікольцы, Мядзельскі р-н, Мінская вобл.). Празаік. Сябра СП з 1979 г.  Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1960). Працаваў у мастацкай майстэрні Аршанскага льнокамбіната мастаком па тканінах, а таксама ў дзіцячай мастацкай школе выкладчыкам. З 1989 г. быў сябрам […]

Варанец Віктар

Варанец Віктар Іванавіч (нар. 18.4.1962, Гродна). Лінгвіст, празаік, педагог. Уваходзіў у сябры СБП. Скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (1985). У 1982—1983 гг. разам з Юрыем Камягіным выдаваў машынапісны часопіс “Містыка”. Працаваў настаўнікам беларускай мовы, завучам у Раціцкай сярэдняй школе Гродзенскага раёна. У 1990—1992 гг. выкладаў беларускую […]

Варава Уладзімір

Варава Уладзімір Аляксеевіч (26.7.1896, в. Вялікія Жухавічы, цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 4.5.1929, Мінск). Празаік, фельетаніст.  У 1920 г. працаваў у Жухавіцкім валасным рэўкаме, пасля — у Народным камісарыяце земляробства БССР. Адначасова вучыўся ў Менскім політэхнікуме. З 1921 г. жыў у Заходняй Беларусі, удзельнічаў у нацыянальным руху. Арыштоўваўся польскімі […]

Варабей Ірына

Варабей Ірына Пятроўна (нар. 15.10.1959, Мінск). Празаік, публіцыст, перакладчык, мастачка. Уваходзіла з сябры СБП з 2008 г. Закончыла аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэт (1981). У 1980—1994 гг. працавала трэнерам па веславанню на байдарках СДЮШАР таварыства “Спартак”. З 1999 г. жыве ў горадзе Таронта […]

Валюк Анатоль

Валюк Анатоль (1.1.1961, в. Вішняўка, Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл. — 10.7.2022, Свіслач, Гродзенская вобл.). Паэт. Уваходзіў у сябры СБП з 2010 г. Закончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў на Ваўкавыскім заводзе ліцейнага абсталявання, у МПМК-66, настаўнічаў на Зэльвеншчыне і Свіслаччыне, быў журналістам Свіслацкай раённай газеты. Выбіраўся дэпутатам райсавету. Друкаваўся ў рэспубліканскіх […]

Вальфсон Сямён

Вальфсон Сямён Якаўлевіч (8.6.1894, Бабруйск — 1941, Мінск). Празаік, філосаф.  Нарадзіўся ў сям’і аптэкара. Са студзеня 1905 г. вучыўся ў Бабруйскай гімназіі, якую скончыў у 1913 г. Да Першай сусветнай вайны вучыўся ў Гайдэльбергскім універсітэце, з пачаткам вайны вярнуўся ў Расію. У 1915 г. паступаў у Псіханеўралагічны інстытут у Петраградзе, […]

Вальчэўскі Іван

Вальчэўскі Іван Аляксандравіч (нар. 1945). Пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП. Аўтар зборніка сатырычных вершаў, гумарэсак, песень, прыпевак, загадак “Вугал зроку” (Мінск, 2000).

Вальтар Віктар

Вальтар Віктар Бенядзіктавіч (псеўд. Янка Палын, 28.7.1902, Дзвінск, цяпер Даўгаўпілс, Латвія — 14.4.1931, Даўгаўпілс, Латвія). Празаік.  Нарадзіўся ў сям’і краўца. У часы 1-й сусветнай вайны разам з сям’ёй быў бежанцам. Вучыўся ў Харкаўскім рэальным вучылішчы, па вяртанні на радзіму ў 1921 годзе — у Даўгаўпілскай урадавай рускай гімназіі. У жніўні […]

Валкадаеў Пётр

Валкадаеў Пётр Іванавіч (22.11.1911 в. Кажамякі, Самарская губерня, Расія — 4.11.1973, Мінск). Паэт. Сябра СП з 1949 г. У 1929 г. стаў працаваць трактарыстам у калгасе. Скончыў літаратурны факультэт Куйбышаўскага педагагічнага інстытута (1936), два гады працаваў дырэктарам сярэдняй школы ў Кінель-Чаркасах. У 1939 г. прызваны ў Савецкую Армію. Служыў у […]