Валкавыцкі Георгі (13.3.1923, в. Белавежа, Бельскі пав. Беластоцкага ваяв., Польшча — 7.4.2013, Беласток, Падляскае ваяв. Польшча). Паэт і празаік. Па заканчэнні сямігодкі і рамеснай школы працаваў лесніком, рабочым, слесарам. Закончыў Літаратурны інстытут у Маскве (1954). Заснавальнік і ў 1956—1987 гг. рэдактар газеты “Ніва” (Беласток). Быў сябрам Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”. […]
Month: Ліпень, 2023
Пачалося выданне Збору твораў Кузьмы Чорнага. Першы том — ужо ў продажы
Добрыя навіны: выйшаў першы том Збору твораў Кузьмы Чорнага ў 12 тамах.
Валахановіч Анатоль
Валахановіч Анатоль Іосіфавіч (17.4.1939, Мінск — 23.11.2016). Празаік, журналіст, краязнавец. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя А.М.Горкага (1961). У 1961-1962 гг. быў настаўнікам гісторыі ў вёсцы Баравое (Дзяржынскі р-н), з 1962 г. адначасова і дырэктар школы ў вёсцы Паланевічы (Дзяржынскі р-н), з 1964 г. дырэктар шторы ў вёсцы Ракашычы […]
Валасюк Лявон
Валасюк Лявон Фёдаравіч (нар. 13.12.1955, в. Песцянькі, Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл.). Паэт, празаік, мастак. Уваходзіў у сябры СБП. Скончыў архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута (1981). Працаваў на розных пасадах у абласным навукова-метадычным цэнтры культасветработы і народнай творчасці, мастаком-дызайнерам на розных прадпрыемствах. Працуе ў галіне станковага жывапісу і графікі, дызайна інтэр’ераў […]
Валасевіч Эдуард
Валасевіч Эдуард Станіслававіч (12.3.1918, Магілёў — 2.9.1997, Мінск). Паэт, драматург, перакладчык. Сябра СП з 1950 г. Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Спачатку вучыўся ў чыгуначнай сямігодцы. У 1935—1936 гадах працаваў грузчыкам на чыгунцы. Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1941). З 1941 г. у Чырвонай Арміі. Быў цяжка паранены ў 1943 г. З […]
Вакулоўская Лідзія
Вакулоўская Лідзія Аляксандраўна (20.2.1926, Сноўск, Чарнігаўская вобласць, Украіна — 28.8.1991, Шчорс (былы Сноўск), Чарнігаўская вобласць, Украіна). Празаік, сцэнарыст. У 1945 г. скончыла сярэднюю школу, паступіла ў Кіеўскую школу кінаакцёраў, пасля закрыцця школы ў 1948 г. перавялася на рускае аддзяленне акцёрскага факультэта Кіеўскага тэатральнага інстытута. Па заканчэнні атрымала накіраванне ў Адэскі […]
Вайцяшонак Марыя
Вайцяшонак Марыя Антонаўна (нар. 3.5.1942, Змяінагорск, Алтайскі край, Расія). Паэтэса, празаік, публіцыст. Уваходзіла ў склад сябраў СБП. Пасля смерці бацькоў выхоўвалася ў дзіцячых дамах Змяінагорска, Масквы, Ракава. Працавала на Мінскім камвольным камбінаце прадзільшчыцай, адначасова вучылася завочна ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на філалагічным факультэце (скончыла ў 1972). Працавала ў школах вёсак […]
Вайвадзіш Эдвард
Вайвадзіш Эдвард Людвігавіч (5.2.1897, в. Вайвады, цяпер Краслаўскі р-н, Латвія – 26.3.2000, в. Вайвады, цяпер Краслаўскі р-н Латвія). Паэт, педагог, дзеяч беларускага замежжа (Латвія). Пахаваны ў Латвіі. З 1908 г. вучыўся ў Прыдруйскай школе, потым у Ідрыцы, Друі, з 1919 г. — у Дрысенскім чатырохкласным вучылішчы. Да эвакуацыі ў Гарадок […]
Вазнясенскі Аляксандр
Вазнясенскі Аляксандр Мікалаевіч (17.7.1888, с. Чукалы, Сімбірская губерня, цяпер Ардатаўскі раён, Мардовія — 16.1.1966, Казань). Літаратурны крытык, літаратуразнаўца. Нарадзіўся ў настаўніцкай сям’і (бацька ў далейшым прыняў сан і стаў святаром). Закончыў Сімбірскую духоўную семінарыю. У 1909 г. паступіў на славяна-расійскае аддзяленне гісторыка-філалагічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта, пасля заканчэння якога атрымаў ступень […]
Вазіла Аляксандр
Вазіла Аляксандр Цімафеевіч (9.9.1888, Прапойск, цяпер Слаўгарад, Магілёўская вобл. — 4.12.1937, Уладзімір, Расія). Паэт, публіцыст. Вучыўся на Вышэйшых курсах Т. Лесгафта ў Пецярбургу. У 1908 г. выключаны за ўдзел у рэвалюцыйным руху і, паводле некаторых звестак, сасланы ў Сібір. У 1916—1917 гг. займаўся на курсах кааперацыі ў Петраградзе. У 1917—1918 […]