Багушэвіч Юрый (22.4(5.5.).1917, Ворша, цяпер Віцебская вобл. — 18.3.1983, Мінск). Празаік, драматург. Сябра СП з 1954 г. Скончыў факультэт мовы і літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута (1941). Адначасова працаваў у газеце “Сталинская молодежь”. У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў дзеючай арміі на Калінінскім і Беларускім франтах, з 1943 г. — […]
Month: Ліпень, 2023
Багушэвіч Францішак
Багушэвіч Францішак (9(21).3.1840, ф. Свіраны, цяпер в. Свіроніс, Вільнюскі раён Літвы — 15(28).4.1900, в. Кушляны, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл.). Паэт. Паходзіў з сям’і дробнага шляхціча. Скончыў Віленскую гімназію (1861). Паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, але быў неўзабаве выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях і вярнуўся на радзіму, працаваў […]
Багун Міхась
Багун Міхась Фёдаравіч (сапр. Блошкін, 8.11.1908, Мінск — 17.2.1938). Паэт. У 1928 г. скончыў курсы пры Менскім беларускім педагагічным тэхнікуме. У 1929—1930 гг. настаўнічаў у вёсцы Рожна Лепельскага раёна. З 1931 г. працаваў у рэдакцыі газеты “Чырвоная Полаччына”, а ў 1932—1936 гг. — у Дзяржаўным выдавецтве БССР і ў рэдакцыі […]
Багрым Паўлюк
Багрым Паўлюк (2(14).11.1812, в. Крошын, цяпер Бараранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. —- 1891?, в. Крошын, цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.). Паэт. Нарадзіўся ў сям’і каваля. Вучыўся ў пачатковай парафіяльнай школе, фундатарам якой быў ксёндз Войцех Мангушэўскі. Пазнаёміўся з вольнадумнай паэзіяй і пачаў сам пісаць. У сувязі з сялянскімі хваляваннямі 1828 г. […]
Багдзевіч Інеса
Багдзевіч (Сваток) Інеса Віктараўна (нар. 1971, Астравец, Гродзенская вобл). Пісьменніца. Уваходзіла ў СБП. Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Працуе настаўніцай замежных моў. Аўтарка кніг “Куфэрак бабці Ганці”(Мінск, 2005), “На кухні ў Рэгіны Магдалены” (Мінск, 2009), “Фенікс” (Мінск, 2014), “Кірмаш на клумбе” (Мінск, 2017).
Багдановіч Янка
Багдановіч Янка Антонавіч (17.11.1906, в. Гірбінята, цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. — 13.7.1990, Вільнюс, Літва). Празаік, паэт, выдавец, мемуарыст. Пасля смерці бацькоў у 1918 г. жыў і выхоўваўся ў Барунскім і Віленскім дзіцячых прытулках, арганізаваных у часе Першай сусветнай вайны беларускай інтэлігенцыяй. Скончыў Віленскую беларускую гімназію (1927). Да 1941 г. […]
Багдановіч Максім
Багдановіч Максім Адамавіч (9.12.1891, Мінск — 25.5.1917, Ялта, цяпер Украіна). Паэт. Сын Адама Багдановіча. У 1892 г. пераехаў з бацькамі ў Гродна, у 1896 г., пасля смерці маці, — у Ніжні Ноўгарад. Вучыўся ў Ніжагародскай мужчынскай гімназіі. У 1908 г. разам з бацькоўскай сям’ёй пераехаў у Яраслаўль, дзе захварэў на […]
Багдановіч Ірына
Багдановіч Ірына Эрнстаўна (нар. 30.4.1956 г., г. Ліда, Грозенская вобл.). Паэтка, перакладчыца, літаратуразнаўца. Сябра СБП з 1989 г. Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1978), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1983). Кандыдат філалагічных навук (1985). У 1983—2002 гг. была навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы […]
Багдановіч Адам
Багдановіч Адам Ягоравіч (20.3(1.4.).1862, м. Халопенічы, цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. — 16.4.1940, Яраслаўль, Расія). Этнограф. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1882). У 1885—1891 гг. працаваў загадчыкам 1-га гарадскога пачатковага вучылішча Мінска. З 1892 г. служыў у Гродзенскім аддзяленні Сялянскага пазямельнага банка, адначасова быў дырэктарам публічнай бібліятэкі. У 1896 г. пераведзены […]
Багданкевіч Святлана
Багданкевіч Святлана Мікалаеўна (нар. 30.1.1947, в. Рубяжэвічы, Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл.). Паэтка. Сябра СБП з 2013 г. Скончыла літаратурна-музычны факультэт Беларускага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (1970). У 1970—2003 гг. працавала выкладчыцай фартэпіяна і беларускай музычнай літаратуры ў Мінскай педагагічнай вучэльні (цяпер Мінскі дзяржаўны педагагічны каледж № 2). Сябра Таварыства […]