Багданава Галіна

Багданава (Сачанка) Галіна Барысаўна (31.1.1961, Крычаў, Магілёўская вобл. — 22.7.2021, Мінск). Празаік. Сябра СБП.

Дачка Барыса Сачанкі. Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і аспірантуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 1982 г. працавала рэдактарам аддзела часопіса “Мастацтва”. Выкладала на факультэце журналістыкі БДУ і ў Рэспубліканскім каледжы мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Пахаваная ў Мінску на Усходніх могілках, пры магіле бацькі, Барыса Сачанкі.

Аўтарка кніг прозы “Папяровыя замкі” (Мінск, 1990), “Чалавек без адраса” (Мінск, 1991), “Дом іхняе мары” (Мінск, 1994), “Сакрамэнта” (Мінск, 2010), “Паляванне на Любаву: інтымная хроніка часоў міжвер’я” (Мінск, 2021), зборніка вершаў для дзяцей “Чароўны абрус” (Мінск, 1999), шматлікіх мастацтвазнаўчых публікацый.