Багдановіч Ірына Эрнстаўна (нар. 30.4.1956 г., г. Ліда, Грозенская вобл.). Паэтка, перакладчыца, літаратуразнаўца. Сябра СБП з 1989 г.
Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1978), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1983). Кандыдат філалагічных навук (1985). У 1983—2002 гг. была навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, у 2002—2003 гг. — вядучым навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Янкі Купалы. З 1996 года — дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры філфака БДУ. Друкуецца з 1973 г. Аўтар зборнікаў паэзіі “Чаравікі маленства” (Мінск, 1985), “Фрэскі” (Мінск, 1989), “Вялікдзень” (Менск, 1993), “Альбом першакласніцы” (для дзяцей, Мінск, 2003), “Сармацкі альбом” (Мінск, 2004), “Прыватныя рымляне: Вершы і пераклады” (Мінск, 2006), Душа лістападу” (Мінск, 2012), “Залатая Горка” (Мінск, 2016). Выступае і як крытык, літаратуразнавец. У 1989 г. у Мінску выйшла манаграфія “Янка Купала і рамантызм”, у 2001 г. – “Авангард і традыцыя: Беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння”. Укладальніца зборнікаў твораў У. Дубоўкі, У. Жылкі, Я. Пушчы, В. Коўтун, А. Надсана, Г. Пузыны, К. Сваяка і інш.