Багрым Паўлюк

Багрым Паўлюк (2(14).11.1812, в. Крошын, цяпер Бараранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. —- 1891?, в. Крошын, цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.). Паэт.

Нарадзіўся ў сям’і каваля. Вучыўся ў пачатковай парафіяльнай школе, фундатарам якой быў ксёндз Войцех Мангушэўскі. Пазнаёміўся з вольнадумнай паэзіяй і пачаў сам пісаць. У сувязі з сялянскімі хваляваннямі 1828 г. у Крошыне і за распаўсюд верша “Бунт халопаў” прыцягваўся да следства. Быў аддадзены ў рэкруты. Па вяртанні працаваў кавалём, у гэтым рамястве дасягнуў мастацкіх вяршыняў.

Пахаваны на могілках в. Крошын.

Ад літаратурнай спадчыны захаваўся толькі адзін верш “Зайграй, зайграй, хлопча малы…”, які стаў хрэстаматыйным. Аўтарства верша аспрэчваецца.