Багдзевіч (Сваток) Інеса Віктараўна (нар. 1971, Астравец, Гродзенская вобл). Пісьменніца. Уваходзіла ў СБП.
Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Працуе настаўніцай замежных моў. Аўтарка кніг “Куфэрак бабці Ганці”(Мінск, 2005), “На кухні ў Рэгіны Магдалены” (Мінск, 2009), “Фенікс” (Мінск, 2014), “Кірмаш на клумбе” (Мінск, 2017).