Month: Ліпень, 2023

Барашка Ілары

Барашка Ілары (Іларыён Мацвеевіч) (25.7.1905, Мінск — 3.6.1968, Масква). Празаік, крытык. З 1924 г. працаваў адказным сакратаром рэдакцыі часопіса “Полымя”. З 1925 г. рэдактар часопіса “Малады араты”, з 1927 г. намеснік адказнага рэдактара газеты “Чырвоная змена”, з 1929 г. — намеснік рэдактара часопіса “Маладняк”. Адначасова вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце […]

Барас Петэр

Барас Пэтэр (нар. 20.4.1950, Будапешт, Венгрыя). Перакладчык. Сябра СБП з 2018 г. Вучыўся ў Ленінградскім дзяржаўным універсітэце, атрымаў дыплом матэматыка. З 1975 г. жыве ў Берасці. У розныя часы працаваў праграмістам, загадчыкам аддзела, намеснікам генеральнага дырэктара сумеснага прадпрыемства. Цяпер на пенсіі. Мастацкім перакладам пачаў займацца ў 2009 г., калі пераклаў […]

Бараноўскі Міхал

Бараноўскі Міхал Аляксандравіч (нар. 1984). Паэт, літаратуразнаўца, бард. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Танка. Працуе ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (цяпер філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры), з 2018 г. — яго загадчыкам. Заснавальнік і аўтар песень гурта “Нельга забыць”. Даследчык і папулярызатар творчасці Максіма Багдановіча. Аўтар зборнікаў паэзіі […]

Баранкевіч Іван

Баранкевіч Іван Міхайлавіч (1888, в. Трасцівец, цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 27.6.1942, Караганда, Казахстан). Празаік, перакладчык. Удзельнік рэвалюцыі 1905—1907 гг. За правядзенне прапагандысцкай працы сярод сялянаў Быхаўскага павета затрымліваўся паліцыяй. З 1914 г. працаваў у часопісе “Вестник Могилевского земства”, у 1918—1919 гг. супрацоўнічаў з газетай “Чырвоны шлях”, быў рэдактарам […]

Баранавых Сымон

Баранавых Сымон Якаўлевіч (1.9.1900, в. Рудкова, Уздзенскі р-н Мінскай вобл. — 10.11.1942). Празаік. Юнаком парабкаваў у багатых гаспадароў. У 1920—1923 гг. служыў у Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў у роднай вёсцы ў сельсавеце, загадваў хатай-чытальняй. У 1925—1928 гг. вучыўся ў Менску на рабфаку. Скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага […]

Барадушкін Андрэй

Барадушкін Андрэй Віктаравіч (нар. 12.1.1979). Паэт. Уваходзіў у сябры СБП. Аўтар зборнікаў вершаў “Шаг в небо” (Минск, 2001), “По ту сторону дня” (Минск, 2005).

Барадулін Рыгор

Барадулін Рыгор Іванавіч (24.2.1935, хут. Верасоўка, Ушацкі р-н Віцебскай вобл. — 2.3.2014, Мінск). Паэт, перакладчык. Сябра СБП. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1959). Працаваў рэдактарам ў газеце “Советская Белоруссия”, часопісах “Бярозка” і “Полымя”. З 1969 г. — у выдавецтве “Беларусь”, з 1972 г. — у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Быў адным са […]

Барадзёнак Тамара

Барадзёнак Тамара Дзмітрыеўна (нар. 4.5.1959, в. Матырына, Ушацкі р-н Віцебскай вобл.). Паэтка. Сябра СБП з 2005 г. Скончыла фельчарскае аддзяленне Полацкага медыцыйнскага вучылішча (1978). Працуе старэйшай медыцынскай сястрой у дзіцячым садку-яслях № 1 г.п. Ушачы. Піша паэзію, прозу, казкі для дзяцей і інш. На яе вершы ствараюцца песні. Друкавалася на […]

Барадзейка Людміла

Барадзейка Людміла Леанідаўна (псеўд. Сташка Грыніч, нар. 28.8.1963, в. Юркаўшчына, цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл.). Пісьменніца. Сябра СБП. Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала ў рэдакцыях газет “Лепельскі край”, “Народнае слова”, спецыяльным карэспандэнтам у абласной газеце “Віцебскія весці”, журналістам ў раённай газеце “Ленінскі сцяг”, на лепельскім тэлебачанні. Сябра Беларускага […]

Баравікова Раіса

Баравікова Раіса Андрэеўна (нар. 11.5.1947, в. Пешкі, Бярозаўскі р-н Брэсцкай вобл.). Пісьменніца, перакладчыца. Сябра СБП. Працавала літсупрацоўнікам у Быхаўскай раённай газеце “Маяк Прыдняпроўя”. Скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). У 1971—1972 гг. працавала рэдактарам кінастудыі “Беларусьфільм”. У 1972—1977 гг. карэспандэнт газеты “Літаратура і мастацтва”, у 1983—1988 гг. […]