Барадзейка Людміла Леанідаўна (псеўд. Сташка Грыніч, нар. 28.8.1963, в. Юркаўшчына, цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл.). Пісьменніца. Сябра СБП.
Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала ў рэдакцыях газет “Лепельскі край”, “Народнае слова”, спецыяльным карэспандэнтам у абласной газеце “Віцебскія весці”, журналістам ў раённай газеце “Ленінскі сцяг”, на лепельскім тэлебачанні. Сябра Беларускага саюза журналістаў.
Піша вершы і прозу. Друкавалася ў часопісах “Першацвет”, “Крыніца”, “Маладосць”, “Вожык” і інш. Аўтарка зборнікаў “Разгар ліпацвету” (Мінск, 2003), “Васілёў камень” (Мінск, 2007).