Барадзёнак Тамара

Барадзёнак Тамара Дзмітрыеўна (нар. 4.5.1959, в. Матырына, Ушацкі р-н Віцебскай вобл.). Паэтка. Сябра СБП з 2005 г.

Скончыла фельчарскае аддзяленне Полацкага медыцыйнскага вучылішча (1978). Працуе старэйшай медыцынскай сястрой у дзіцячым садку-яслях № 1 г.п. Ушачы.

Піша паэзію, прозу, казкі для дзяцей і інш. На яе вершы ствараюцца песні. Друкавалася на старонках розных выданняў Віцебшчыны і рэспублікі, у тым ліку ў газеце “Літаратура і мастацтва”, календары “Родны край” і інш. Аўтарка кніг “Як цвіце чаромха” (1996), “Мелодыі душы маёй: Песні” (Полацк, 1997), “І жартам, і ўсур’ёз: Байкі. Гумарэскі” (Полацк, 1998), “Мой верасень” (Б.м., 2004) і інш.