Month: Ліпень, 2023

Брусевіч Анатоль

Брусевіч Анатоль Аляксандравіч (нар. 28.9.1977, Гродна), паэт, перакладчык, літаратуразнаўца. Уваходзіў у сябры СБП. Скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1999), магістратуру (2000) і аспірантуру пры кафедры польскай філалогіі ГрДУ (2003). Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Фактары беларускай культуры ў творчасці Адама Міцкевіча віленска-ковенскага перыяду (1815—1823 гг.)”. Працуе ў ГрДУ, з […]

Бруй Уладзімір

Бруй Уладзімір Дзмітрыевіч (нар. 08.08.1948, Гарадзея, Нясвіжскі р-н Мінскай вобл.). Пісьменнік, перакладчык. Уваходзіў у сябры СБП. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моваў (1971) па спецыяльнасці перакладчык англійскай і французскай моваў. У 1974—2003 гг. працаваў настаўнікам англійскай і французскай моваў у Карцэвіцкай сярэдняй школе Нясвіжскага раёна. У 2003—2007 гг. быў […]

Бруевіч В.

Бруевіч В. (сапр. Рудніцкі Леанід Іванавіч, 20.10.1884, Ворша, Віцебская вобл. — ?). Празаік. Атрымаў вышэйшую гісторыка-філалагічную адукацыю. З 1910 г. працаваў настаўнікам у гімназіях. У 1919—1921 гг. быў супрацоўнікам беларускіх газет “Звон”, “Беларусь” і “Вольны сцяг”, у якіх публікаваў свае апавяданні. З 1920 г. выкладчык беларускай мовы, літаратуры і беларусазнаўства […]

Брохес Рахіль

Брохес Рахіль Вульфаўна (23.9.1880, Мінск — 1941, Мінск). Празаік, драматург. Нарадзілася ў беднай яўрэйскай сям’і. Бацька памёр, калі дзяўчынцы было 9 гадоў, што вымусіла яе з дзяцінства працаваць швачкай. Адначасова займалася самаадукацый. Пазней працавала настаўніцай швейнай справы ў Мінскай яўрэйскай школе ручой працы для дзячынак. Потым займалася пераважна літаратурнай працай. […]

Броўка Пятрусь

Броўка Пятрусь Усцінавіч (12(25).6.1905, в. Пуцілкавічы, цяпер Ушацкі р-н Віцебскай вобл. — 24.3.1980, Мінск). Паэт, дзяржаўны дзеяч. Сябра СП з 1934 г. Працоўны шлях пачаў у 1918 г. з перапісчыка ў Вяліка-Долецкім валасным камісарыяце. Быў справаводам валвыканкама, рахункаводам у саўгасе, старшынёй сельсавета, загадчыкам аддзела ў Полацкім акруговым камітэце камсамола. У […]

Бранштэйн Якаў

Бранштэйн Якаў Анатольевіч (10.11.1897, Бельск, цяпер Падляскае ваяв. Польшчы — 29.10.1937, Мінск). Крытык. Сябра СП з 1934 г. У 15 год стаў “хлопчыкам для паслуг”, потым быў рахункаводам. У 1919—1921 гг. добраахвотнік Чырвонай Арміі, удзельнічаў у баях на Заходнім і Туркестанскім франтах. Працаваў у газеце “Орловская правда”. У 1925 г. […]

Брайцаў Якуб

Брайцаў Якуб Раманавіч (19.2.1861, в. Забялышын, цяпер Хоцімскі р-н Магілёўскай вобл. — 2.3.1931, в. Забялышын, цяпер Хоцімскі р-н Магілёўскай вобл.). Празаік, драматург. У 1870-х вучыўся ў павятовым вучылішчы ў Клімавічах. З другой паловы 1880-х гг. жыў у Маскве. У 1900 г. вярнуўся на радзіму. За рэвалюцыйную дзейнасць у 1905 г. […]

Бразгуноў Алесь

Бразгуноў Алесь Уладзіміравіч (псеўд. Алесь Дзітрых, нар. 29.07.1972). Літаратуразнаўца-медыявіст, паэт і перакладчык. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1994). Працаваў у аддзеле даўняй і новай беларускай літаратуры Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі (пазней — у Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі). Кандыдат […]

Брава Алена

Брава Алена Валер’еўна (нар. 18.08.1966, Барысаў, Мінская вобл.). Пісьменніца, журналіст. Сябра СБП. Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1987—1989 гг. працавала ў барысаўскай раённай газеце. Потым паехала з мужам-кубінцам і дачкой на Кубу. Пасля вяртання ў 1990 г. да 2016 г. працавала ў барысаўскай раённай газеце “Адзінства”, у тым […]

Бохан Дарафей

Бохан Дарафей Дарафеевіч (4.2.1878, Мінск — 1942, Тэгеран, Іран). Паэт, празаік, журналіст. Вучыўся ў Полацкім кадэцкім корпусе і Канстанцінаўскім ваенны вучылішчы ў Пецярбургу. Служыў у арміі (штабс-капітан артылерыі). У 1905 г. за ўдзел у палітычнай дэманстрацыі пераведзены ў Вільню. У 1907 г. атрымаў 8 месяцаў турмы за публікацыю антыўрадавых матэрыялаў. […]