Month: Ліпень, 2023

Бітэль Пятро

Бітэль Пятро Іванавіч (19.6.1912, г.п. Радунь, цяпер Воранаўскі р-н Гродзенскай вобл. — 18.10.1991, в. Вішнева, Валожынскі р-н Мінскай вобл.). Пісьменнік, перакладчык. Сябра СП з 1985 г. У 1931 г. скончыў настаўніцкую семінарыю ў Вільні. У 1931—1939 гг. працаваў настаўнікам пачатковых школ у Нясвіжскім і Стаўбцоўскім раёнах. У 1933—1934 гг. служыў […]

Бірыла Сцёпка

Бірыла Сцёпка (? – ?). Пісьменнік-нашанівец. У 1915 г. жыў у Сібіры, магчыма, быў палітзняволеным. Біяграфічныя звесткі не захаваліся. Апублікаваў на старонках “Нашай Нівы” апавяданні “Стражнік” і “Пятрусь”. Першае было таксама выдадзена ў Вільні асобнай кніжкай у 1915 г.

Бірала Захар

Бірала Захар Якаўлевіч (2(15).2.1906, в. Раўнаполле, цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 14.9.1993, Мар’іна Горка, Мінская вобл.). Паэт, сатырык. Сябра СП з 1980. У 1928—1931 гг. вучыўся на рабфаку пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1934). У 1934-1936 гг. выкладаў беларускую і рускую мову і літаратуру ў […]

Бечык Варлен

Бечык Варлен Леанідавіч (25.6.1939, в. Астрашыцкі Гарадок, Мінскі р-н Мінскай вобл. — 13.11.1985, Мінск). Крытык. Сябра СП з 1971 г. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1960) выкладаў беларускую і рускую мову і літаратуру ў Пліскай сярэдняй школе Смалявіцкага раёна. У 1962—1966 гг. аспірант кафедры беларускай літаратуры БДУ. З […]

Бембель Алег

Бембель Алег Андрэевіч (псеўданімы: Зніч, А. Зніч; нар. 16.12.1939, Мінск). Паэт, публіцыст, філосаф. Сябра СП з 1989 г. Сын вядомага скульптара Андрэя Бембеля. Скончыў Мінскую кансерваторыю (1969), аспірант Інстытута філасофіі і права АН БССР (1971—1974). Дысертацыя аб нацыянальных і інтэрнацыянальных элементах у літаратуры не была абароненая, бо яе прызналі “нацыяналістычнай”. […]

Белямук Міхась

Белямук Міхась (15.03.1924, в. Голя, цяпер в. Пагранічная Камянецкі р-н Брэсцкай вобл. — 31.10.2014, Кліўленд, Агаё, ЗША). Грамадскі дзеяч у ЗША, выдавец, гісторык, мемуарыст. Вучыўся ў Высока-Літоўску (цяпер Высокае). У часе нямецкай акупацыі служыў у Беластоцкім батальёне самааховы. Разам з батальёнам трапіў у Нарвегію, дзе здаўся саюзнікам. Некаторы час жыў […]

Беляжэнка Барыс

Беляжэнка Барыс Паўлавіч (5.6.1937, в. Промыслы, Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — 12.7.2016, Віцебск). Паэт, празаік. Сябра СП з 1979 г. Пасля заканчэння школы працаваў старшым піянерважатым Навікоўскай сярэдняй школы Шумілінскага раёна (1955—1957). У 1957—1958 гг. служыў на Балтыйскім ваенна-марскім флоце. Пасля настаўнічаў, быў дырэктарам Дома піянераў і школьнікаў, супрацоўнікам бешанковіцкай […]

Бельскі Алесь

Бельскі Алесь (Аляксандр) Іванавіч (нар. 23.07.1963, в. Цімкавічы, Капыльскі р-н Мінскай вобл.). Літаратуразнавец, пісьменнік. Сябра СБП. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1986). Працаваў настаўнікам у сярэдняй школе № 55 г. Мінска, намеснікам дырэктара Слабадской васьмігадовай школы Мінскага раёна (1985—1986). З 1986 г. пачаў працу ў БДУ, дзе быў аспірантам, […]

Белы Сымон

Белы Сымон Міхайлавіч (26.7.1929, в. Мікалаеўшчына, цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. — 18.10.2005, Радашковічы, Маладзечанскі р-н Мінскай вобл.). Пісьменнік, педагог. Сябра СБП ад 1996 г. Пляменнік Якуба Коласа (сын сястры Юзэфы). Скончыў Інстытут замежных моў (1956). Па рэкамендацыі Я. Коласа паехаў працаваў у г.п. Радашковічы настаўнікам англійскай мовы. Абіраўся дэлегатам […]

Белы Анатоль

Белы Анатоль Яўхімавіч (10.12.1939, Старыя Дарогі, Мінская вобл. — 14.11.2011, Мінск). Грамадска-культурны дзеяч, навуковец, калекцыянер, стваральнік прыватнага мастацкага музея ў горадзе Старыя Дарогі. Сябра СБП ад 1999 г. Бацька Святланы Белай. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1967). Працаваў вучоным сакратаром музея Вялікай Айчыннай вайны, быў першым дырэктарам музейных комплексаў “Хатынь” і […]