Брохес Рахіль Вульфаўна (23.9.1880, Мінск — 1941, Мінск). Празаік, драматург.
Нарадзілася ў беднай яўрэйскай сям’і. Бацька памёр, калі дзяўчынцы было 9 гадоў, што вымусіла яе з дзяцінства працаваць швачкай. Адначасова займалася самаадукацый. Пазней працавала настаўніцай швейнай справы ў Мінскай яўрэйскай школе ручой працы для дзячынак. Потым займалася пераважна літаратурнай працай. Загінула ў мінскім гета ў першыя месяцы вайны.
Месца пахавання невядомае.
Першае апавяданне было апублікавана ў 1899 г. у часопісе “Дэр Юд” (“Яўрэй”). Пісала на ідышы. Друкавалася ў часопісах “Фрайнт” (“Сябар”), “Цукунфт” (“Будучыня”) і інш. У савецкі ча пісала апавяданні, казкі, п’есы для дзяцей, друкавалася ў часопісе “Штэрн” (“Зорка”), газеце “Октобэр” (“Кастрычнік”). Аўтарка кніг “У піянерскім лагеры: Апавяданні” (Мінск, 1936), “Этэле” (Мінск, 1939).