Month: Ліпень, 2023

Бужан Хведар

Бужан Хведар Сілавіч (1896 — ?). Паэт, празаік-малядняковец. У 1907—1915 гг. працаваў рабочым на лесапільным заводзе. У 1915—1919 ггю быў на вайсковай службе, спачатку ў царскай арміі, потым — у Чырвонай Арміі. У 1919 г. з-за хваробы дэмабілізаваўся. Працаваў лесніком, аб’ездчыкам у Буда-Кашалёўскім раёне, памочнікам ляснічага і ляснічым у Парыцкім […]

Будовіч Таццяна

Будовіч (Барадуля) Таццяна Васільеўна (нар. 12.1.1977, Мінск). Паэтка, літаратурны крытык. Уваходзіла ў сябры СБП. Скончыла Інстытут сучасных ведаў па спецыяльнасці “фінансы і крэдыт” (1998), а таксама завочна гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2005). Працавала ў філіяле музея Максіма Багдановіча “Беларуская хатка”, Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, Дзяржаўным літаратурным музеі імя Максіма […]

Будны Сымон

Будны Сымон (каля 1530, Падляшша — 13.1.1593, в. Вішнева, цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл.). Перакладчык, пісьменнік-палеміст. Закончыў Кракаўскі ўніверсітэт, магчыма таксама Базельскі пратэнстанцкі ўніверсітэт. У 1558 г. пачаў дзейнасць у Вільні як катэхізіст у Віленскім кальвінскім гурстку. Выкладаў асновы тэалогіі ў Віленскім пратэстанцкім зборы. Каля 1560 г. пераехаў у Клецк, […]

Будзька Эдвард

Будзька Эдвард Адамавіч (22.3.1882, м. Будслаў Вялейскага пав., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. — 14.8.1958, Чыкага, Ілінойс, ЗША). Паэт, публіцыст. Вучыўся ў Рыжскім політэхнічным інстытуце. Друкаваўся ў газеце “Наша ніва”. У 1916 г. быў рэдактарам часопіса “Сьветач” у Петраградзе. Удзельнік Першага Усебеларускага кангрэсу 1917 г. 8 чэрвеня 1918 г. для […]

Будзінас Яўген

Будзінас Яўген Дамінікавіч (18.2.1944, Масква, Расія — 4.10.2007, Мінск). Празаік, публіцыст. Сябра СП з 1986 г. У 1946 г. сям’я пераехала ў Вільню. Працоўны шлях пачаў у час вучобы ў дзевятым класе школы рабочай моладзі лабарантам Віленскай радыётэхнічнай вучэльні (1960—1961). Вучыўся завочна ў радыётэхнічным інстытуце (спачатку ў Разані, пасля ў […]

Бугаёў Дзмітрый

Бугаёў Дзмітрый Якаўлевіч (12.1.1929, в. Сычык, Крычаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 28.12.2017, Мінск). Крытык, літаратуразнаўца. Сябра СП з 1961 г. У 1945—1948 гг. вучыўся ў Магілеўскай педагагічнай вучэльні. Працаваў настаўнікам у Крытышынскай сямігадовай школе Іванаўскага раёна і адначасова займаўся на факультэце мовы і літаратуры Магілеўскага педагагічнага інстытута. У 1949 г. […]

Брэская Ганна

Брэская Ганна (дзяв. Аўсеенка Ганна Яфрэмаўна, 1901, Зелькі, цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. — пасля 1936). Паэтка. Нарадзілася ў сялянскай сям’і. У 1919—1921 гг. працавала ў Дзісенскім павятовым аддзеле народнай адукацыі. З 1923 г. разам з мужам, педагогам і мастаком Сямёнам Брэскім (пазней рэпрэсаваным) жыла ў Полацку, гадавала сына, займалася […]

Брыль Янка

Брыль Янка (22.7(4.8).1917, Адэса, Украіна — 25.7.2006, Мінск). Празаік, перакладчык. Сябра СП з 1945 г. Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. У 1922 г. разам з бацькамі пераехаў на іх радзіму ў Заходнюю Беларусь (вёска Загора Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці). Скончыў польскую сямігодку (1931), працаваў на гаспадарцы, займаўся самаадукацыяй. У сакавіку 1939 […]

Брыль Антон Францішак

Брыль Антон Францішак (нар. 18.8.1982, Мінск). Паэт, перакладчык, празаік, гісторык літаратуры. Унук Янкі Брыля. Скончыў факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2004). Атрымаў ступень PhD у Трэнцкім універсітэце (2008). Працаваў на факультэце інфарматыкі Дублінскага гарадскога ўніверсітэта. Жыў у Дубліне, Цюрыху, Лондане. Аўтар паэтычных зборнікаў “Не ўпаў жолуд” (Мінск, […]

Брыло Сабіна

Брыло Сабіна Іосіфаўна (нар. 25.6.1974, Барысаў, Мінская вобл.). Паэтка, журналістка. Уваходзіла ў сябры СБП. Паводле адукацыі журналістка; працавала ў розных медыях Беларусі. Піша публіцыстыку, займаецца рэдагаваннем тэкстаў, экспертнай працай у медыйнай сферы. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. У сярэдзіне 1990-х пісала і друкавала вершы ў перыядычных выданнях, уваходзіла ў склад літаратурнай […]