Бруевіч В.

Бруевіч В. (сапр. Рудніцкі Леанід Іванавіч, 20.10.1884, Ворша, Віцебская вобл. — ?). Празаік.

Атрымаў вышэйшую гісторыка-філалагічную адукацыю. З 1910 г. працаваў настаўнікам у гімназіях. У 1919—1921 гг. быў супрацоўнікам беларускіх газет “Звон”, “Беларусь” і “Вольны сцяг”, у якіх публікаваў свае апавяданні. З 1920 г. выкладчык беларускай мовы, літаратуры і беларусазнаўства ў Менскім політэхнічным інстытуце, першай чыгуначнай школе і на агульнаадукацыйных курсах. Са снежня 1923 г. выкладчык беларускай мовы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Пасля 1923 г. лёс невядомы.

Дата смерці і месца пахавання невядомыя.