Бруй Уладзімір Дзмітрыевіч (нар. 08.08.1948, Гарадзея, Нясвіжскі р-н Мінскай вобл.). Пісьменнік, перакладчык. Уваходзіў у сябры СБП.
Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моваў (1971) па спецыяльнасці перакладчык англійскай і французскай моваў. У 1974—2003 гг. працаваў настаўнікам англійскай і французскай моваў у Карцэвіцкай сярэдняй школе Нясвіжскага раёна. У 2003—2007 гг. быў перакладчыкам у расійскай кампаніі “СОВИНТЕРВОД”, якая займалася праектаваннем і будаўніцтвам вадасховішчаў у Сірыйскай Арабскай рэспубліцы. З 2008 г. працаваў перакладчыкам на Гарадзейскім цукровым камбінаце з перапынкам у 2009—2010 гг., калі быў запрошаны аўстралійскай кампаніяй “БЕЛЗОН” на працу ў заходнеафрыканскую рэспубліку Гвінея. З 2011 г. кіраўнік Мінскай абласной філіі хрысціянскага літаратурнага аб’яднання “Благодать”.
Першыя апавяданні (некаторыя пад псеўданімам Ігнась Адамскі) з’явіліся ў перыядычным друку, у прыватнасці, у “Нясвіжскіх навінах”, “Настаўніцкай газеце”, хрысціянскім часопісе “Благодатъ”. На пачатку 1990-х гг. пераклаў на беларускую мову зборнік апавяданняў Г.К. Чэстэртана для выдавецтва “Мастацкая літаратура, але кніга не была надрукавана. Аўтар кніг “Нябесны банк” (Брэст, 2015), “Трэцяя Бярэзіна” (Брэст, 2016), “Две жизни — одна судьба” (Брест, 2017), “Приключения сирийца в СССР” (Брест, 2018)