Брава Алена

Брава Алена Валер’еўна (нар. 18.08.1966, Барысаў, Мінская вобл.). Пісьменніца, журналіст. Сябра СБП.

Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1987—1989 гг. працавала ў барысаўскай раённай газеце. Потым паехала з мужам-кубінцам і дачкой на Кубу. Пасля вяртання ў 1990 г. да 2016 г. працавала ў барысаўскай раённай газеце “Адзінства”, у тым ліку і намеснікам галоўнага рэдактара. З 2019 г. рэдактар аддзела часопіса “Алеся”.

Вершы пачала пісаць у школьныя гады, упершыню апублікавала ў 1982г. у барысаўскай раённай газеце. Пазней юнацкія вершы былі аб’яднаныя ў зборнік “На глубине корней” (Борисов, 2002). Першы празаічны твор быў апублікаваны ў часопісе “Крыніца” ў 2001 г. Аўтарка кніг “Каменданцкі час для ластавак” (Мінск, 2004; па-польску, Bialystok, 2017), “Рай даўно перанаселены” (Мінск, 2012), “Любовь и тени казарм Монкада” (Нью-Йорк, 2012), “Представление в черном театре” (Нью-Йорк, 2012), “Имя Тени — Свет” (Минск, 2012), “Менада и ее сатиры” (Нью-Йорк, 2013), “Дараванне = Прощение = Vergebung” (Мінск, 2013), “Садомская яблыня” (Мінск, 2018). Лаўрэатка літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” (2004), міжнароднай літаратурнай прэміі “Silver Bullet” (ЗША, 2013).