Брыло Сабіна

Брыло Сабіна Іосіфаўна (нар. 25.6.1974, Барысаў, Мінская вобл.). Паэтка, журналістка. Уваходзіла ў сябры СБП.

Паводле адукацыі журналістка; працавала ў розных медыях Беларусі. Піша публіцыстыку, займаецца рэдагаваннем тэкстаў, экспертнай працай у медыйнай сферы. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. У сярэдзіне 1990-х пісала і друкавала вершы ў перыядычных выданнях, уваходзіла ў склад літаратурнай суполкі “Светотень”. Аўтарка кніг “Это буквы” (Минск, 2016), “Я и другие люди” (Минск, 2019).