Будзінас Яўген Дамінікавіч (18.2.1944, Масква, Расія — 4.10.2007, Мінск). Празаік, публіцыст. Сябра СП з 1986 г.
У 1946 г. сям’я пераехала ў Вільню. Працоўны шлях пачаў у час вучобы ў дзевятым класе школы рабочай моладзі лабарантам Віленскай радыётэхнічнай вучэльні (1960—1961). Вучыўся завочна ў радыётэхнічным інстытуце (спачатку ў Разані, пасля ў Мінску, скончыў у 1972 г.). Працаваў слесарам у Разані (1961—1962), манцёрам Менскага гарадскога аўтатрэста (1963—1965), цесляром, затым настаўнікам матэматыкі, рускай мовы і літаратуры вячэрняй школы ў пасёлку Светлы Цюменскай вобласці (1967—1968). З 1968 г. на журналісцкай працы ў Мінску: літсупрацоўнік, загадчык аддзела газеты “Знамя юности”, уласны карэспандэнт Агенцтва друку “Навіны” па Беларусі (1972—1975), карэспандэнт часопіса “Рабочая смена” (1975—1976). З 1982 г. спецыяльны карэспандэнт часопіса “Дружба народов” па Беларускай ССР і Прыбалтыцы. Сябра СП СССР з 1986 г.
Пахаваны ў Дудутках (1,5 км ад в. Дудзічы, Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.).
Першы нарыс апублікаваў у 1966 г. (часопіс “Неман”). Пісаў на рускай мове. Аўтар кніг нарысаў, публіцыстыкі “Один практический шаг” (Москва, 1983), “Дом в сельской местности” (Москва, 1985), “Действующие лица” (Минск, 1986), “Преждевременный конфликт” (Москва, 1988), “Перловый суп” (Минск, 2009), раманаў “Промежуточный человек” (Москва, 1990), “Дураки: история болезни” (Москва, 2001)