Брыль Антон Францішак

Брыль Антон Францішак (нар. 18.8.1982, Мінск). Паэт, перакладчык, празаік, гісторык літаратуры.

Унук Янкі Брыля. Скончыў факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2004). Атрымаў ступень PhD у Трэнцкім універсітэце (2008). Працаваў на факультэце інфарматыкі Дублінскага гарадскога ўніверсітэта. Жыў у Дубліне, Цюрыху, Лондане.

Аўтар паэтычных зборнікаў “Не ўпаў жолуд” (Мінск, 2011), “Цмачанка” (Мінск, 2017), казачнай аповесці “Ян Ялмужна” (Мінск, 2014), вершаванай казкі “Мышыныя Каляды” (Мінск, 2022). Пераклаў на беларускую мову паэму “Беавульф”, паасобныя творы А.Э. Адынца, Ч. Дыкенса, У.Б. Ейтса, Гая Валерыя Катула, Марцыяла, Д.Р.Р. Толкіна і інш. Лаўрэат прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча за кнігу “Не ўпаў жолуд”. Лаўрэат прэміі часопіса “ПрайдзіСвет” (2011), прэміі імя Карласа Шэрмана (2019).