Бужан Хведар Сілавіч (1896 — ?). Паэт, празаік-малядняковец.
У 1907—1915 гг. працаваў рабочым на лесапільным заводзе. У 1915—1919 ггю быў на вайсковай службе, спачатку ў царскай арміі, потым — у Чырвонай Арміі. У 1919 г. з-за хваробы дэмабілізаваўся. Працаваў лесніком, аб’ездчыкам у Буда-Кашалёўскім раёне, памочнікам ляснічага і ляснічым у Парыцкім раёне. У 1923 г. стаў сябрам КПСС. Скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут у Гомелі (1932), пасля чаго працаваў намеснікам дырэктара Уздзенскага леспрамгаса. У пачатку Вялікай Айчынай вайны эвакуяваны ў Новасібірскую вобл., дзе працаваў начальнікаў участка ў Маслянінскім леспрамгазе, у трэсце “Новасіблес”. Пасля вайны жыў у Чарнаўцах (Україна), быў загадчыкам канторы на чыгунцы. Дата смерці і месца пахавання невядомыя.
Пачаў друкаваць допісы ў газеце “Беларуская вёска” ў 1921 г. Першыя вершы апублікаваны ў 1926 г. Належаў да Бабруйскай філіі “Маладняка”, пасля заснавання БелАПП у 1928 г. стаў сябрам гэтай арганізацыі. Аўтар аповесці “Леснікі” (Мінск, 1932).