Бяляцкі Віктар Іванавіч (нар. 25.4.1954, в. Філатава, Круглянскі р-н Магілёўскай вобл.). Паэт. Уваходзіў у сябры СБП. Скончыў Жыліцкі саўгастэхнікум і Магілёўскае тэатральна-асветніцкае вучылішча, Магілёўскі педагагічны інстытут імя Куляшова і Беларускі інстытут культуры (1996). Працаваў на розных пасадах, у тым ліку, у раённым Доме культуры метадыстам па рабоце з дзецьмі і […]
Month: Ліпень, 2023
Бяляцкі Алесь
Бяляцкі Алесь Віктаравіч (нар. 25.9.1962, г.п. Вяртсіля, Сартавальскі р-н Карэліі, Расія). Літаратар, грамадскі дзеяч, праваабаронца. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі. Нарадзіўся ў беларускай сям’і, якая неўзабаве вярнулася ў Беларусь, на сталае жыхарства ў горад Светлагорск Гомельскай вобласці. Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт і аспірантуру Інстытута літаратуры АН Беларусі. У 1986 г. быў адным […]
Бяльковіч Вераніка
Бяльковіч Вераніка (нар. 1982, Мінск). Перакладчыца. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і філасофскі факультэт Карлава ўніверсітэта (Чэхія). З 2003 г. пераклады з чэшскай, славацкай, харвацкай і македонскай моваў друкаваліся ў часопісе “Arche”. Пераклала раманы Ганы Андранікавай “Гук сонечнага гадзінніка” (Менск, 2005), Ірэны Доўскавай “Моцны Жбуць” (Мінск, 2013), аповесць Філіпа […]
Бялькевіч Дар’я
Бялькевіч Дар’я Мікалаеўна (нар. 30.1.1993, в. Жыровічы, Слонімскі р-н Гродзенскай вобл.). Паэтка. Скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт і Беларускі калегіюм. Працавала арт-менеджарам і рэдактарам сайта культурніцкай арганізацыі “Арт Сядзіба”, малодшым навуковым супрацоўнікам ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. Друкавалася ў часопісах “Маладосць”, “Полымя”, “Дзеяслоў”, газеце “Знамя юности” і “Вечерний Гродно”. У […]
Бялевіч Антон
Бялевіч Антон Пятровіч (14(27).5.1914, в. Дуброўка, Уздзенскі р-н Мінскай вобл. — 11.4.1978, Мінск). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1943 г. Вучыўся ў Магілеўскім палітасветным інстытуце (1933—1935). Працаваў загадчыкам аддзела пухавіцкай раённай газеты “За калгасы”, нарысістам у газеце “Чырвоная змена”, у 1939—1945 гг. — у газеце “Звязда”. У час Вялікай Айчыннай […]
Бяласін Яўген
Бяласін Яўген Аляксандравіч (9.6.1954, в. Грынявічы, Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл. — 10.3.2022, Брэст). Перакладчык. Уваходзіў у сябры СБП. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1975). Працаваў у Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце (1979—2001). Першы выкладчык факультэта замежных моў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (1994). У 1990-я — 2000-я гг. быў дырэктарам Брэсцкай […]
Бядуля Змітрок
Бядуля Змітрок (сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч, 23.4.1886, в. Пасадзец, цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. — 3.11.1941, Уральск, Расія). Паэт, празаік. Сябра СП з 1934 г. Вучыўся ў пачатковай яўрэйскай школе — хедары, у школе рабінаў — ешыбоце. Працаваў хатнім настаўнікам, а з 1902 г. канторшчыкам на лесараспрацоўках. У 1912 г. […]
Бяганская Ядвіга
Бяганская Ядвіга Іосіфаўна (29.2.1908, Улан-Удэ, Бурація, Расія — 3.4.1992, Мінск). Празаік, паэтка, перакладчыца. Вязень ГУЛАГу. Сябра СП з 1957 г. Нарадзілася ў сям’і чыгуначніка. У 1922 г. з бацькамі вярнулася ў Беларусь. У 1924 г. аселі на жыхарства ў Менску. Скончыла літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Дзяржаўнага ўніверсітэта (1930). Працавала выкладчыцай […]
Бэндэ Лукаш
Бэндэ Лукаш Апанасавіч (1.11.1903, в. Шчакоцк, цяпер Іванаўскі р-н Брэсцкай вобл. — 23.12.1961, Ленінград, цяпер Санкт-Пецярбург, Расія). Крытык. Сябра СП з 1934 г. Скончыў Камуністычны ўніверсітэт Беларусі (1926). Спачатку працаваў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце, потым – у Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР, адначасова ў часопісе “Напагатове” і Дзяржаўным […]
Бычкоўскі Алесь
Бычкоўскі Алесь (Аляксандр) Аляксандравіч (нар. 1975, Беразіно, Мінская вобл.). Пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2000). Быў журналістам, загадчыкам аддзела сельскай гаспадаркі ў раённай газеце, качагарам, адміністратарам кампутарнага клуба, фотамастаком, аператарам вёрсткі, мыйшчыкам аўтамабіляў, рабочым піларамы і інш. Пісаў апавяданні са школы, аддаваў перавагу жанру […]