Month: Ліпень, 2023
Інтэрнэт-бібліятэкі
Агляд парушэнняў моўных правоў у Беларусі за перыяд з 1 верасня па 31 снежня 2022 года (BY, ENG, RUS)
5 лістапада 2022 г. банк ідэй апублікаваў даследаванне, у якім прааналізаваў моўную палітыку ў Беларусі, стан беларускай мовы, яе тэндэнцыі і перспектывы. Прыводзім некаторыя высновы, да якіх прыйшлі аўтары даследавання: Занепакоеныя станам беларускай мовы ў Беларусі, мы працягваем збіраць выпадкі дыскрымінацыі беларускай мовы і публікуем наступны наш агляд парушэнняў права […]
Агляд парушэнняў моўных правоў у Беларусі за перыяд з 1 ліпеня па 1 верасня 2022 года (BY, ENG, RUS)
26 верасня Еўрапейскі Саюз адзначае як дзень моваў дзеля іх захавання і развіцця, бо магчымасць размаўляць на сваёй мове і выкарыстоўваць яе для выражэння сваёй ідэнтычнасці з’яўляецца базавым правам чалавека. Згодна з данымі ААН, з 7000 моваў, на якіх размаўляюць у свеце, 40% могуць знікнуць ужо да канца гэтага стагоддзя. […]
Агляд парушэнняў моўных правоў у Беларусі за перыяд з 1 студзеня па 30 чэрвеня 2022 года (BY, ENG, RUS)
Наступны агляд абапіраецца на: Мэтай наступнага агляду з’яўляецца дэманстрацыя стану і месца беларускай мовы ў грамадстве для яе наступнай абароны і захавання, развіцця і распаўсюджання як базавага складніку нацыянальнай культуры. Неабходнасць гэтага агляду выклікана тым, што замацаваная заканадаўствам роўнасць моў не выконваецца беларускай дзяржавай, відавочная перавага надаецца рускай мове, у сувязі […]
Бяспалы Змітро
Бяспалы Змітро Аляксандравіч (28.08.1934, в. Вялікі Бор, Хойніцкі р-н Гомельскай вобл. — 1999, Мінск). Празаік. Сябра СП з 1974 г. Закончыў Рэчыцкі землеўпарадчы тэхнікум (1956). Працаваў землеўпарадчыкам у Гродзенскай вобласці. Служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі (1958) паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў у 1963 г.). Адначасова працаваў […]
Бярозкін Рыгор
Бярозкін Рыгор Саламонавіч (3.7.1918, Магілёў — 1.12.1981, Мінск). Крытык. Сябра СП з 1939 г. Вучыўся на рабфаку, на літаратурным факультэце Менскага педагагічнага інстытута (1936—1938). У 1938 г. працаваў загадчыкам аддзела крытыкі ў рэдакцыі часопіса “Полымя рэвалюцыі”, у 1938-1939 гг. — літаратурным кансультантам у кабінеце маладога аўтара пры Саюзе пісьменнікаў БССР, […]
Бярозка Юры
Бярозка Георгій Сяргеевіч (7.9.1905, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва — 2.11.1982, Масква, Расія). Празаік, крытык-узвышэнец. Сябра СП з 1945 г. Закончыў літаратурнае аддзяленне этналагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта (1927). Супрацоўнічаў з часопісам “Узвышша”. Даследаваў тэорыю жанраў, творчасць Якуба Коласа. Працаваў настаўнікам у школе, старшым тэхнічным рэдактарам, мастаком-паліграфістам у выдавецтве “Новая деревня”, рэдактарам, […]
Бярозка Анатоль
Бярозка Анатоль (сапр. Смаршчок Мацвей (Мітрафан) Васільевіч, 19.2.1915, в. Падлессе, цяпер Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 20.6.2008, Мантысэла, Мінесота, ЗША). Паэт, лекар. Вучыўся на медыцынскім факультэце Віленскага ўніверсітэта, быў сябрам Беларускага Студэнцкага Саюзу. Рэдагаваў “Шлях Моладзі”, “Калосьсе”. У 1939 г. выехаў на працу на Берасцейшчыну, працаваў у чыгуначным шпіталі ў […]
Бялячыц Рычард
Бялячыц Рычард Станіслававіч (нар. 16.9.1953, в. Стаўбуры, Астравецкі р-н Гродзенскай вобл.). Паэт. Уваходзіў у сябры СБП. Скончыў літаратурна-музычнае аддзяленне Мінскага педагагічнага інстытута. Працаваў настаўнікам, намеснікам дырэктара Цудзенішскай школы Ашмянскага раёна, потым у Варнянскай сярэдняй школе. Быў інспектарам школ аддзела адукацыі Астравецкага раёна, загадчыкам аддзела пісьмаў рэдакцыі газеты “Астравецкая праўда”. У […]