Бяляцкі Віктар

Бяляцкі Віктар Іванавіч (нар. 25.4.1954, в. Філатава, Круглянскі р-н Магілёўскай вобл.). Паэт. Уваходзіў у сябры СБП.

Скончыў Жыліцкі саўгастэхнікум і Магілёўскае тэатральна-асветніцкае вучылішча, Магілёўскі педагагічны інстытут імя Куляшова і Беларускі інстытут культуры (1996). Працаваў на розных пасадах, у тым ліку, у раённым Доме культуры метадыстам па рабоце з дзецьмі і моладдзю. Жыве ў г. Круглае.

Вершаскладаннем пачаў цікавіцца яшчэ ў школе. Першы верш быў надрукаваны ў раённай газеце “Сельскае жыццё”. Творы з’яўляліся ў газеце “Магілёўская праўда”, “ЛіМ”, часопісах “Маладосць”, “Беларусь”, а таксама ў калектыўных зборніках “Друцкія зарніцы” (1996) і “Гімн жыццю” (2003). У 2013 г. у Мінску выйшаў зборнік “Белы маладзік”.