Бяльковіч Вераніка (нар. 1982, Мінск). Перакладчыца.
Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і філасофскі факультэт Карлава ўніверсітэта (Чэхія).
З 2003 г. пераклады з чэшскай, славацкай, харвацкай і македонскай моваў друкаваліся ў часопісе “Arche”. Пераклала раманы Ганы Андранікавай “Гук сонечнага гадзінніка” (Менск, 2005), Ірэны Доўскавай “Моцны Жбуць” (Мінск, 2013), аповесць Філіпа Топала “Карла Залатара падарожжа на Корсіку” (2008). Лаўрэатка прэміі часопіса “ПрайдзіСвет” (2014).