Бяляцкі Алесь

Бяляцкі Алесь Віктаравіч (нар. 25.9.1962, г.п. Вяртсіля, Сартавальскі р-н Карэліі, Расія). Літаратар, грамадскі дзеяч, праваабаронца. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі.

Нарадзіўся ў беларускай сям’і, якая неўзабаве вярнулася ў Беларусь, на сталае жыхарства ў горад Светлагорск Гомельскай вобласці. Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт і аспірантуру Інстытута літаратуры АН Беларусі. У 1986 г. быў адным са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”, потым — старшынём гэтай арганізацыі. У 1988 г. выступіў адным з заснавальнікаў таварыства “Мартыралёг Беларусі”, быў сябрам Арганізацыйнага камітэта Беларускага народнага фронта. У 1990 г. выступіў адным з арганізатараў Беларускай Каталіцкай Грамады.У 1992—1996 гадах быў дэпутатам Мінскага гарадскога савету. З 1989 па 1998 гг. працаваў дырэктарам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. З 1997 г. кіруе праваабарончым цэнтрам “Вясна”. У сакавіку 2006 г. з рук Вацлава Гавэла атрымаў прэмію Homo Homini за праваабарончую дзейнасьць. У 2007—2016 гг. быў віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (The International Federation for Human Rights, FIDH). У 2011—2014 гг. быў у зняволенні з-за сваёй праваабарончай дзейнасці (фармальна, за нясплату падаткаў). У 2021 г. зняволены зноў, прысуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі. Прызнаны палітвязнем. Лаўрэат прэміі імя Пера Ангера (Швецыя, 2006), прэміі свабоды імя Андрэя Сахарава Нарвежскага Хельсінгскага камтэта (Нарвегія, 2006), Нацыянальнай прэміі ў абарону правоў чалавека “Праваабаронца 2011” (Беларусь, 2011), Прэміі Леха Валенсы (Польшча, 2012), “Прэміі імя Вацлава Гавэла ўа працы чалавека (Страсбург, 2013), прэміі Абаронца Грамадзянскіх Правоў года (Швецыя, 2014), Нобелеўскай прэміі міру (2020). Ганаровы грамадзянін Генуі (правінцыя Лігурыя, Італія, 2010), Парыжа (Францыя, 2012), Сіракузаў (Сіцылія, Італія, 2014).

Пачаў друкавацца ў 1980-х у тагачаных падпольных выданнях, часопісах “Бурачок” і “Вера”. Аўтар кніг: “Літаратура і нацыя” (Мінск, 1991), “Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера” (Мінск, 2006), “Асьвечаныя беларушчынай” (Мінск, 2013), “Іртутнае срэбра жыцця” (Мінск, 2014), “Халоднае крыло Радзімы” (Вільня, 2014), “Бой з сабой” (Мінск, 2016). Укладальнік зборнікаў твораў Анатоля Сыса, Янкі Юхнаўца. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтру (2014).