Бялькевіч Дар’я

Бялькевіч Дар’я Мікалаеўна (нар. 30.1.1993, в. Жыровічы, Слонімскі р-н Гродзенскай вобл.). Паэтка.

Скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт і Беларускі калегіюм. Працавала арт-менеджарам і рэдактарам сайта культурніцкай арганізацыі “Арт Сядзіба”, малодшым навуковым супрацоўнікам ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

Друкавалася ў часопісах “Маладосць”, “Полымя”, “Дзеяслоў”, газеце “Знамя юности” і “Вечерний Гродно”. У 2021 г. выдала сваю першую кнігу “Слёзы на вецер”. Некаторыя вершы ўвасоблены ў песнях.