Гардзіцкі Аляксей Кузьміч (2.5.1934, в. Пугачова, цяпер у межах Брэста — 24.8.1999, Брэст). Крытык, публіцыст. Сябра СП з 1970 г. Закончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута (1956). Быў завучам Мікашэвіцкага дзіцячага дома, потым на камсамольскай працы, пазней журналістам на Берасцейшчыне. У 1959—1962 гг. аспірант, у 1962—1966 гг. […]
Г
Гардзялкоўская Тэрэза
Гардзялкоўская Тэрэза (псеўд. Зязюля; 1854 — 31.5.1933). Перакладчыца і выдавец. Нарадзілася ў сярэднезаможнай маянтковай дваранскай каталіцкай сям’і старажытнага роду Грабніцкіх (Дактаровіч-Грабніцкіх). Пасля смерці мужа жыла ў маёнтку Габрылёва-Папоўка ў Сенненскім павеце Магілёўскай губерні (цяпер Талачынскі раён Віцебскай вобласці). Падтрымлівала рух па пашырэнні ўжывання беларускай мовы ў шырокай публічнай прасторы, была […]
Гародня Алесь
Гародня Алесь, сапр. Функ Аляксандр Эраставіч (8.1.1899 Перм, Расія — 12.9.1944, Самаркандская вобл., Узбекістан). Празаік, крытык. Нарадзіўся ў сям’і нямецкага памешчыка. У 1917 г. пераехаў у Маскву на вучобу. Далучыўся да мясцовай арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады. Працаваў тэхнічным рэдактарам часопіса “Чырвоная Беларусь” (пачатак 1930). 15 чэрвеня 1931 г. асуджаны да […]
Гарох Янка
Гарох Янка (Іван Іванавіч) (1908, в. Слабада, цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. — пасля верасня 1932). Заходнебеларускі пісьменнік. Паходзіў з сялянскай сям’і. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. У 1929 г. удзельнічаў у вучнёўскіх хваляванняў. Быў на камсамольскай працы, за што быў выключаны з гімназіі і займаўся на прыватных курсах. Паводле […]
Гарошка Леў
Гарошка Леў (26.2.1911, в. Трашчыцы, цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. —28.7.1977, Парыж, Францыя). Рэлігійны дзеяч, пісьменнік. У 1928—1931 гг. вучыўся ў Наваградскай беларускай гімназіі, потым у Львоўскай духоўнай акадэміі, у 1936—1937 гг. у Каталіцкім універсітэце ў Інсбруку (Аўстрыя). 17.10.1937 быў рукапакладзены ў святары ў Львове. У 1937—1939 гг. працаваў душпастырам […]
Гартны Цішка
Гартны Цішка (сапр. Жылуновіч Зміцер Хведаравіч, 4.11.1887 м. Капыль, , цяпер Мінская вобл. — 11.4.1937, Магілёў). Паэт, празаік, крытык, дзяржаўны дзеяч. Сябра СП з 1934 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1905 г. закончыў двухкласную школу ў Капылі. Працаваў рамеснікам-гарбаром у Капылі, Літве, Украіне. Удзельнік рэвалюцыі 1905—1907 гг., з 1906 […]
Гарулёў Мікола
Гарулёў Мікола Аляксандравіч (6.11.1919, Баева, цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл. — 7.5.1980, Мінск). Празаік, драматург. Сябра СП з 1947 г. Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. Закончыў аддзяленне рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстытута (1941). На пачатку Вялікай Айчыннай вайны баец 1-га камуністычнага знішчальнага батальёна пры ЦК КП Беларусі, […]
Гарун Алесь
Гарун Алесь (сапр. Прушынскі Аляксандр Уладзіміравіч, псеўд. І. Жывіца, А. Новадворскі, Сальвэсь, А. Сумны; 11.3.1887, фальв. Новы Двор, цяпер у межах Мінска — 20.7.1920, Кракаў, Польшча). Паэт, празаік. Нарадзіўся у сям’і чорнарабочага. Закончыў гарадскую прыходскую навучальню ў Менску (1897), вучыўся ў рамесніцкай вучэльні. З 1902 г. працаваў сталяром у розных […]
Гарэлава Марына
Гарэлава Марына Аляксандраўна. Мастачка, пісьменніца. Уваходзіла ў сябры СБП. Аўтарка паэтычнага зборніка “Кентавры века” (Минск, 1998), зборнікаў карыкатур “С улыбкой о спорте” (Минск, 2001), “Юмор в погонах” (Минск, 2004).
Гарэлікава Таццяна
Гарэлікава Таццяна Іванаўна (нар. 28.11.1947, в. Патапаўка, Буда-Кашалёўскі р-н Гомельскай вобл.). Пісьменніца. Сябра СП з 1979 г. Закончыла завочна аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970). З 1968 г. працавала бібліятэкарам у Мінску, з 1972 г. — старшай піянерважатай, з 1975 г. — арганізатарам пазакласнай і […]