Галубовіч (Лойка) Вера Іванаўна (нар. 22.2.1958, в. Батурынка, Смалявіцкі р-н Мінскай вобл.). Пісьменніца. Уваходзіла ў сябры СБП. Закончыла мінскі фінансава-эканамічны тэхнікум, вучылася ў Літаратурным інстытуце імя Горкага, працавала ў Доме літаратара, на Беларускім радыё, у часопісе “Роднае слова”. Вершы і апавяданні друкаваліся ў беларускай і расійскай перыёдыцы, калектыўным зборніку вершаў […]
Г
Галубовіч Леанід
Галубовіч Леанід Міхайлавіч (12.08.1950, в. Вароніна, Клецкі р-н Мінскай вобл.). Пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП. Пасля заканчэння Грыцэвіцкай сярэдняй школы Клецкага раёна (1967), затым слуцкай прафесійна-тэхнічнай вучэльні № 97 (1969) працаваў электрыкам на Жабінкаўскім цукровым заводзе. Служыў у Савецкай Арміі (1970—1972). Працаваў электрыкам на прадпрыемствах Слуцка, Жабінкі, Клецка. У 1989 […]
Галубовіч Янка
Галубовіч Янка (Іван Іванавіч) (псеўд. Янка Баравы, 26.5.1942, в. Пранчэйкава, Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — 19.12.2014). Празаік, публіцыст. Закончыў Мінскі эканамічны тэхнікум, факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў на розных пасадах у савецкіх і дзяржаўных установах г. Маладзечна, на заводзе “Электрамодуль”. Сябра СБП (з 1995 г.) Пахаваны на могілках […]
Галубок Уладзіслаў
Галубок Уладзіслаў, сапр. Голуб Уладзіслаў Іосіфавіч (15.5.1882, станцыя Лясная, цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 28.9.1937, Менск, НКУС). Празаік, драматург, артыст. Сябра СП з 1934 г. Нарадзіўся ў сям’і рабочага-чыгуначніка Іосіфа Голуба. Пачатковую адукацыю атрымаў у царкоўна-парафіяльнай школе ў Мінску. У 1917—1920 гг. працаваў як акцёр, драматург і рэжысёр Першага […]
Галубок Эдуард
Галубок Эдуард Уладзіслававіч (псеўд. Э. Горскі; 1906, Мінск — 1943). Крытык, тэатразнаўца. Сын драматурга і рэжысёра Уладзіслава Галубка (1882—1937). Закончыў у 1930 г. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1934 г. — аспірантуру пры АН БССР. У 1931—1933 гг. у Інстытуце літаратуры і мастацтва, у 1934—1941 гг. малодшы навуковы супрацоўнік аддзела этнаграфіі […]
Гамолка Мікола
Гамолка Мікола Іванавіч (11.3.1922, в. Брынёў, Петрыкаўскі р-н, Гомельская вобл. — 3.5.1992, Мінск). Празаік, паэт. Сябра СП з 1946 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1939—1940, завочна ў 1948—1952). У 1940—1946 гг. служыў у Савецкай Арміі. У 1947 г. паступіў на працу рэдактарам у […]
Ганкіна Інэса
Ганкіна Інэса Аронаўна (нар. 14.3.1958, Мінск), Культуролаг, паэтка, публіцыстка. Уваходзіла ў сябры СБП. Выкладчыца гісторыі культуры, грамадазнаўства, псіхалогіі, гісторыі рэлігіі і рыторыкі ў адной з мінскіх гімназій. Уваходзіла ў СБП з 2007 г. Публікуецца ў перыядычных выданнях і зборніках у Беларусі, Расіі, ЗША, Ізраілі, Латвіі і Літве. Піша па-руску. Аўтарка […]
Ганчароў Мікола
Ганчароў Мікола Іванавіч (8.5.1934, в. Заполле, Віцебскі р-н Віцебскай вобл. — 25.11.1991). Паэт, мастацтвазнаўца. Скончыў Маскоўскі паліграфічны інстытут (1959). Працаваў на радыё, у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі i фальклору НАН Беларусі, з 1963 г. галоўны мастак Дзяржкамвыда Беларусі. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска. Пісаў на рускай i беларускай мовах. Аўтар зборнікаў […]
Ганчарык Міхась
Ганчарык Міхась Мікалаевіч (псеўд.: Ландыш; М.Ландыш; Лясун; М. Г. Лясун; Я.Сявец; Якім Сявец; 24.11.1899, в. Кляннік, цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. — 11.4.1986, Мінск). Пісьменнік, маладняковец, пазней вучоны-біёлаг, член-карэспандэнт НАН Беларусі. У 1914 г. закончыў Ігуменскае пачатковае вучылішча. У 1917—1924 гг. вучыўся ў Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце. У 1925—1928 гг. кіраўнік […]
Ганчук Аляксей
Ганчук Аляксей Іванавіч (нар. 17.1.1954, в. Навасёлкі, Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці). Паэт, журналіст. Уваходзіў у сябры СБП. Служыў у войску. Закончыў кінафотафакультэт Маскоўскага завочнага народнага ўніверсітэта мастацтваў. Працаваў рабочым, фатографам, карэспандэнтам і фотакарэспандэнтам рэгіянальных газет. Жыве ў Жабінцы. Пачаў пісаць вершы падчас службы ў войску. Друкаваўся ў рэгіянальных і рэспубліканскіх […]