Д

Дзмітрыеў Генадзь

Дзмітрыеў Генадзь Рыгоравіч (нар. 18.10.1943, в. Злыднікі, цяпер Першамайка Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл.). Пісьменнік. Сябра СП з 1979 г. Пасля заканчэння Бычыхінскай сярэдняй школы (1959) працаваў загадчыкам клуба рабочай моладзі на Бычыхінскім ільнозаводзе, рабочым на будоўлі ў Мінску. Вучыўся на беларускім аддзяленні філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1961—1964, закончыў завочна […]

Дзмітрыеў Дзмітры

Дзмітрыеў Дзмітры (нар. 3.7.1978, Магілёў). Паэт, перакладчык, гукарэжысёр. Друкаваўся ў газеце “Наша Ніва”, часопісе “Arche”, анталогіях “Освобожденный Улисс”, “Русские стихи 1950—2000 годов. Антология (Первое приближение) в 2 томах” і інш. Удзельнік выставаў візуальнай літаратуры “Worttandem” (Baden, Швейцарыя) і “Wort” (Aarau, Швейцарыя). Аўтар кніг паэзіі “Полное собрание сочинений” (Москва, 2002), “Ліра […]

Дзюбайла Павел

Дзюбайла Павел Кузьміч (5.8.1931, в. Кукарава, Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. — 24.1.1995, Мінск). Літаратуразнаўца, крытык. Сябра СП з 1967 г. Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1954). Настаўнічаў, з 1960 г. — у Інстытуце літаратуры АН БССР. Доктар філалагічных навук (1973), прафесар (1982). Сябра СП БССР з 1967 г. Пахаваны ў в. […]

Дзябольская Ніна

Дзябольская Ніна Сяргееўна (нар. 25.06.1937, Масква). Паэтка, перакладчыца, мастачка. Уваходзіла ў сябры СБП. Закончыла Інстытут замежных моў у Маскве, мае таксама мастацкую адукацыю. Працавала перакладчыцай, выкладчыцай. Перакладае на рускую і французскую мовы творы беларускіх пісьменнікаў. У 2005 г. выдала кнігу “Стихотворения. Переводы. Переложения”. Аўтарка зборнікаў “Стихотворения” (Минск, 2013), “Стихотворения и […]

Дзягцяр Мота

Дзягцяр Мота Ізраілевіч (15.7.1909, в. Пціч, цяпер Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл. — 9.11.1939). Празаік. Нарадзіўся ў сям’і шаўца. У 1929 г. прыехаў у Менск і стаў працаваць на скураным заводзе “Бальшавік”. Затым быў мулярам на будоўлях горада, вучыўся на рабфаку. Закончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1937). У 1937—1939 гг. […]

Дзялендзік Анатоль

Дзялендзік Анатоль Андрэевіч (4.3.1934, в. Кулакі, Салігорскі р-н Мінскай вобл. — 29.11.2019, Мінск). Драматург. Сябра СП з 1965 г. Нарадзіўся ў сям’і служачага. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, партызан, разведчык, пазней ад’ютант генерала В. Казлова. У 1957 г. закончыў лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута. Працаваў урачом у рэспубліканскай псіханеўралагічнай бальніцы ў […]

Дзяргай Сяргей

Дзяргай Сяргей Сцяпанавіч (17.9.1907, Мінск —  25.12.1980, Мінск). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1950 г. Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Закончыў 1-ю Менскую чыгуначную сямігадовую школу (1924), затым 3-гадовыя агульнаадукацыйныя курсы (1927). Не вучыўся далей праз благі стан здароўя. Шмат займаўся самаадукацыяй. У сярэдзіне 1930-х працаваў карэктарам у друкарні газеты “Звязда”. […]

Дзяркач Анатоль

Дзяркач Анатоль (сапр. Зіміёнка Анатоль Рыгоравіч, 18.4.1887, мяст. Турэц, цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. —  5.9.1937, Мінск). Паэт, сатырык, перакладчык. Сябра СП з 1934 г. Нарадзіўся ў сям’і фельчара. Закончыў народнае вучылішча ў Навагрудку (1904). Служыў пісарам у земскай і гарадской управах у Мінску. Сябра партыі эсэраў. У 1908 г. […]

Дзяшкевіч Мікола

Дзяшкевіч Мікола Аляксандравіч (11.5.1947, в. Пагор’е, Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 1.8.1971). Крытык, літаратуразнаўца. Закончыў Астахаўскую сярэднюю школу, Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага. Пасля заканчэння інстытута супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Трагічна загінуў у 1971 г. на р. Нёман, калі ўратоўваў жанчыну з дзяцёнкам. Пахаваны на могілках в. […]

Донаў Павел

Донаў Павел (нар. 1983, Орша, Віцебская вобл.). Перакладчык. Закончыў Беларускі ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі па спецыяльнасці “штучны інтэлект” (2006). Прыкладна ў той жа час зацікавіўся перакладамі. Перакладае з ангельскай і ўкраінскай. Працуе інжынерам-праграмістам. Пераможца конкурсу перакладаў лірыкі гурта Metallica на Еўрарадыё. Перакладаў Говарда Філіпса Лаўкрафта, Герберта Ўэлса, Інід Блайтан, Рыенан […]