Дорскі Іосіф Львовіч (17.12.1911, Мінск — 7.12.1964, Мінск). Драматург. Сябра СП з 1956 г. Нарадзіўся ў сям’і служачага. Брат перакладчыка Сямёна Дорскага. Закончыў 5-ю сярэднюю школу, 1-я Мінскія агульнаадукацыйныя курсы (1929), курсы кінасцэнарыстаў (1931). Працаваў сакратаром рэдакцыі шматтыражнай газеты Мінскага дрэваапрацоўчага завода імя Молатава (1929—1930), на кінафабрыцы “Савецкая Беларусь” у […]
Д
Дорскі Сямён
Дорскі Сямён Львовіч (20.10.1920, Менск — 14.1.1992, Мінск). Перакладчык. Сябра СП з 1980 г. Нарадзіўся ў сям’і служачага. Брат драматурга Іосіфа Дорскага. Завочна Закончыў Маскоўскія курсы замежных моў з дыпломам перакладчыка (1939). Перад Вялікай Айчыннай вайной закончыў тры курсы гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У чэрвені 1941 г. эвакуаваны ў […]
Доўнар-Запольскі Мітрафан
Доўнар-Запольскі Мітрафан Віктаравіч (14.6.1867, Рэчыца, цяпер Гомельская вобл. — 30.9.1934, Масква, Расія). Гісторык, этнограф, публіцыст, літаратуразнаўца, грамадскі дзеяч. Паходзіў з дробнай беззямельнай шляхты, сын калежскага сакратара. Вучыўся ў Рэчыцкай і Баранавіцкай народных вучэльнях, школе г. Плоўдзіва (Балгарыя), Мазырскай прагімназіі, 1-й гарадской гімназіі Кіева. Выпускнік гістарычна-філалагічнага факультэта Кіеўскага ўніверсітэта (1893), магістарская […]
Драздовіч Язэп
Драздовіч Язэп Нарцызавіч (псеўд. Я. Нарцызаў, 13.10.1888, засценак Пунькі, цяпер Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл. — 15.9.1954, в. Падсвілле, Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл.). Мастак, празаік, паэт, фалькларыст. Нарадзіўся ў сям’і збяднелага шляхціца-арандатара. Закончыў Дзісенскую гімназію, у 1906 г. пераехаў у Вільню, дзе закончыў мастацкую школу Івана Трутнева (1908). Падрабляў у мастацкіх […]
Дракахруст Аляксандр
Дракахруст Аляксандр Абрамавіч (7.11.1923, Масква, Расія — 14.11.2008, Мінск). Паэт. Сябра СП з 1961 г. Нарадзіўся ў сям’і ваеннаслужачага. У ліпені 1941 г. прызваны ў армію. Быў салдатам інжынернага батальёна, камандзірам узвода. Удзельнічаў у баях на Паўднёва-Заходнім, Паўднёвым, 2-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах, у штурме Берліна. Закончыў Маскоўскую ваенна-інжынерную вучэльню […]
Дранько-Майсюк Васіль
Пісьменнік, драматург
Дранько-Майсюк Леанід
Дранько-Майсюк Леанід Васільевіч (нар. 10.10.1957, Давыд-Гарадок, Столінскі р-н Брэсцкай вобл.). Паэт. Уваходзіў у сябры СБП. Закончыў давыд-гарадоцкую сярэднюю школу № 2 (1974). Працаваў на мясцовым заводзе слясарна-мантажнага існтрументу (1974—1976). Дзякуючы расійскай пісьменніцы Лідзіі Абухавай, паступіў на завочнае аддзеленне маскоўскага Літаратурнага інстытута імя А.М. Горкага ў паэтычны семінар Д. Кавалёва (1975). […]
Дрэйзін Юльян
Дрэйзін Юльян Мікалаевіч (22.6.1879, Екацярынаслаў, цяпер Дніпро, Украіна — 28.3.1942, Нямчынаўка, Маскоўская вобл., Расія). Літаратуразнаўца, перакладчык, публіцыст. Нарадзіўся ў сям’і лекара. Першую адукацыі атрымаў у Віленскай духоўнай гімназіі, потым закончыў медыцынскі факультэт Юр’еўскага ўніверсітэта. Закончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта (1908). Браў прыватныя ўвокі ў прафесараў Маскоўскай кансерваторыі. Выкладаў грэцкую і […]
Дубавец Сяргей
Дубавец Сяргей Іванавіч (нар. 17.9.1959, Мазыр, Гомельская вобл.). Журналіст і літаратар. Уваходзіў у сябры СБП. Разам з бацькамі ў дзяцінстве пераехаў у Мінск. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1976) працаваў выпускным у не шматтыражнай газеце міністэрства ўнутраных справаў БССР “На страже Октября” на заводзе “Гарызонт”. У 1978—1980 гг. праходзіў тэрміновую вайсковую […]
Дубатоўка Валянцін
Дубатоўка Валянцін Яўгенавіч (нар. 20.7.1963, в. Александрыя, Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл.). Пісьменнік, краязнавец, мецэнат. Уваходзіў у сябры СБП. Закончыў электратэхнічнае вучылішча ў Гродне (1982). У 1982—1984 гг. служыў у Савецкай Арміі, пасля дэмабілізацыі служыў у пажарнай ахове на прадпрыемстве “Азот”. У 1990-х стаў заснавальнікам і кіраўніком камерцыйных структур. Фундаваў кнігі: […]