Дзягцяр Мота Ізраілевіч (15.7.1909, в. Пціч, цяпер Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл. — 9.11.1939). Празаік.
Нарадзіўся ў сям’і шаўца. У 1929 г. прыехаў у Менск і стаў працаваць на скураным заводзе “Бальшавік”. Затым быў мулярам на будоўлях горада, вучыўся на рабфаку. Закончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1937). У 1937—1939 гг. служыў у Савецкай Арміі. Удзельнік паходу ў Заходнюю Беларусь у 1939 г. і савецка-фінляндскай вайны.
Загінуў падчас савецка-фінскай вайны непадалёк ад мяжы з Фінляндыяй. Месца пахавання невядомае.
Першае апавяданне апублікаваў у 1931 г. Пісаў на мове ідыш. Выступаў з апавяданнямі, аповесцямі, нарысамі. Аўтар кніг прозы “На рыштаваннях” (Мінск, 1934), “Савецкая Беларусь” (Мінск, 1935), “Будаўнікі” (Мінск, 1936), “Браты” (Мінск, 1937), “Верныя вартавыя” (Мінск, 1938), “Наша зямля” (Мінск, 1939). На беларускай мове выйшлі “Апавяданні” (Мінск, 1940). У 1964 г. выйшаў зборнік апавяданняў па-руску “Цимбалы”.