Дамашэвіч Уладзімір Максімавіч (17.2.1928, в. Вадзяціна, Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 30.4.2014, Мінск). Празаік, публіцыст. Сябра СП з 1962 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў філалагічны факультэт БДУ (1953). У 1953—1967 гг. працаваў у выдавецтвах “Народная асвета” і “Беларусь”, у 1965 г. — на Беларускім радыё, у 1967—1972 гг. літсупрацоўнік […]
Д
Данілаў Іван
Данілаў Іван Пятровіч (нар. 27.9.1924, в. Ляжыткавічы, Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл.). Медык, пісьменнік. Уваходзіў у сябры СБП. Закончыў 7 класаў школы ў Драгічыне. У час Вялікай Айчыннай вайны з мая 1942 г. у партызанах — сувязны партызанскіх атрадаў імя Шыша, імя Калініна брыгады імя Молатава Пінскага злучэння. З 1944 г. […]
Даніленка Міхась
Даніленка Міхась Пятровіч (28.10.1922, в. Ястрабка, Лоеўскі р-н Гомельскай вобл. — 22.2.2019, в. Пустая Града, Лоеўскі р-н Гомельскай вобл.). Празаік. Сябра СП з 1950 г. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1941 г. закончыў Рэчыцкую педагагічную навучальню і быў прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях на Паўднёва-Заходнім фронце. У траўні […]
Данільчык Аксана
Данільчык Аксана Аляксееўна (нар. 15.11.1970, Мінск). Паэтка, перакладчыца. Уваходзіла ў сябры СБП. Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1993) і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН Беларусі (1996). Па стыпендыі Міністэрства замежных спраў вучылася ў Перуджы (Італія). Кандыдат філалагічных навук (2002). Кандыдацкую дысертацыю абараніла па тыпалогіі беларускай і італьянскай літаратур другой […]
Дарафейчук Ірына
Дарафейчук Ірына Іванаўна (нар. 1969, в. Чудзін, Ганцавіцкі р-н Брэсцкай вобл.). Паэтка. Уваходзіла ў сябры СБП. Дзяцінства правяла на хутары ў Белавежы. З 1981 г. жыве ў Полацку. Закончыла матэматычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М.Кірава (1992). У 1993 г. пачала працу настаўніцай інфарматыкі ў Полацкай нацыянальнай гімназіі. Сябра […]
Дарашкевіч Віктар
Дарашкевіч Віктар Іванавіч (9.6.1949, в. Цёмнае Балота, цяпер Сасновы Бор Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. — 12.10.2003, Мінск). Крытык, літаратуразнаўца. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). У 1971—1974 гг. вывучаў класічную філалогію ў аспірантуры Вільнюскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1974 г. працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР. У 1977 г. у […]
Дарашкевіч Янук
Дарашкевіч Янук (1890, в. Мялешкі, цяпер Падляскае ваяв., Польшча — 24.2.1943, в. Фяцішчава, Балхоўскі р-н Арлоўскай вобл., Расія). Паэт-нашанівец. Нарадзіўся ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Закончыў царкоўна-настаўніцкую вучэльню ў Ялоўцы, потым Свіслацкую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў у Сямёнаўцы і Кулях. Ажаніўся і пераехаў настаўнічаць у вёску Даўкшы каля Панявежыса. Збіраў беларускія народныя […]
Дарожны Сяргей
Дарожны Сяргей (сапр. Серада Сяргей Міхайлавіч) (25.2.1909, Слонім, цяпер Гродзенская вобл. — 19.7.1943, Камсамольск-на-Амуры, ГУЛАГ). Паэт, перакладчык. Сябра СП з 1934 г. Нарадзіўся ў Слоніме ў сям’і ў сям’і служачага. З 1921 г. выхоўваўся ў Мазырскім дзіцячым доме. Вучыўся ў Менскім педагагічным тэхнікуме, на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага […]
Дасаева Таццяна
Дасаева Таццяна Мікалаеўна (нар. 27.7.1951, в. Старцавічы, Слуцкі р-н Мінскай вобл.). Літаратуразнавец, крытык. Уваходзіла ў сябры СБП. Закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Беларускай і руская мова і літаратура” (1973), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры АН БССР (1977). Доктар філалагічных навук (2003). Працавала на кафедры замежнай журналістыкі і літаратуры Беларускага дзяржаўнага […]
Даўгапольскі Цодзік
Даўгапольскі Цодзік Львовіч (11.8.1879, Гарадок, цяпер Віцебская вобл. — 16.7.1959, Ленінград, цяпер Санкт-Пецярбург, Расія). Празаік, паэт, драматург. Сябра СП СССР з 1934 г. Нарадзіўся ў сям’і меламеда. Вучыўся і працаваў на шчаціннай фабрыцы ў Невелі. Экстэрнам здаў экзамен на званне хатняга настаўніка і працаваў у вёсцы Захар’іна Магілёўскай губерні. У […]