Д

Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт

Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт Іванавіч (псеўд. Войт Навум, Навум Прыгаворка; 4.2.1808, фальварак Панюшкавічы, цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. — 29.12.1884, Люцынка, цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл.). Паэт, драматург. Нарадзіўся у сям’і шляхціца-арандатара. У 1824 г. закончыў Бабруйскае павятовае вучылішча, пазней Віленскую базыльянскую бурсу. Рана асірацеў, атрымліваў падтрымку ад Станіслава Богуш-Сестранцэвіча. Існуе версія, […]

Душэўская Ганна

Душэўская Ганна Сцяпанаўна (13.12.1893, Глыбокае, цяпер Віцебская вобл. — пасля 1940 г.). Паэтка, мовазнаўца, арганізатарка беларускага жыцця ў Коўне. Нарадзілася ў сям’і збяднелага шляхціца, будаўніка паводле прафесіі. Сярэднюю адукацыю атрымала ў Вільні ў мясцовай жаночай гімназіі. У 1917 г. паступіла на гістарычна-філалагічны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, паспела закончыць два курсы. Вярнулася […]

Дыла Язэп

Дыла Язэп Лявонавіч (псеўд. Назар Бываеўскі, Анна Дыла; Л.Жорсткі, Тодар Кулеш, Язэп; 14.4.1880, Слуцк, цяпер Мінская вобл. — 7.4.1973, Саратаў, Расія). Празаік, драматург, дзяржаўны дзеяч. Нарадзіўся ў Слуцку ў сям’і паштовага служачага. Закончыў Слуцкую гімназію ў 1898 г. На наступны год паступіў у Юр’еўскі (цяпер Тартускі) ветэрынарны інстытут, з якога […]

Дэбіш Анатоль

Дэбіш Анатоль Іосіфавіч (нар. 22.7.1962, в. Шамятоўка, Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл.). Паэт. Уваходзіў у сябры СБП. Брат паэта Васіля Дэбіша. Жыў у вёсцы Андрэевічы Гнезнаўскага сельскага савета. У 1979 г. закончыў Мсцібаўскую сярэднюю школу, працаваў на чыгунцы манцёрам пуці, кіроўцам у калгазе “Гнезна”. У 1980—1982 гг. cлужыў у войску у […]

Дэбіш Васіль

Дэбіш Васіль Іосіфавіч (нар. 22.7.1962, в. Шамятоўка, Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл.). Паэт. Уваходзіў у сябры СБП. Брат паэта Анатоля Дэбіша. Жыў у вёсцы Андрэевічы Гнезнаўскага сельскага Савета. У 1979 г. закончыў Мсцібаўскую сярэднюю школу працаваў на чыгунцы манцёрам пуці, кіроўцам у калгазе “Гнезна”. У 1980—1982 гг. cлужыў у войску у […]

Леанід Дайнека

Дайнека Леанід Мартынавіч (28.1.1940 – 21.8.2019). Празаік, паэт. Сябра СП з 1970 г. Пахаваны на могілках пас. Калодзішчы пад Мінскам.