Атава Апанас

Атава Апанас (сапр. Канановіч Апанас Майсеевіч, 8(21).5.1903, в. Нявязцы, цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 28.10.1962). Паэт-маладняковец.

Скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут. Працаваў настаўнікам у школах Слуцкага, Любанскага, Лунінецкага раёнаў. У 1925 г. быў дэлегатам першага з’езда літаратурнага абхяднання “Маладняк”, а ў яго Слуцкай філіі, якая дзейнічага ў 1925—1927 гг. лічыўся адным з самых актыўных і здольных літаратараў. Уваходзіў у згуртаванне “Літаратурна-мастацкая камуна”.

Месца пахавання невядомае (хоць ва ўсіх даведніках ёсць дакладная дата смерці).

Першы верш быў надрукаваны ў слуцкай акруговай газеце “Вясковы будаўнік” у 1925 г. Вершы публікаваліся таксама ў зборніку “Слуцкія песняры” (Мінск, 1926), літаратурным альманаху “Уздым”, часопісе “Росквіт” і інш. выданнях. Пісаў таксама фельетоны, вядомы фрагменты аповесці “Цыганскі пасёлак — камуна” (1930).