У пятніцу робім агляд літаратурных публікацый тыдня: вершы, проза, пераклады, якія з’явіліся ў адкрытым доступе.
Жадан. Вершы з кнігі “Месапатамія”. Дадзеная падборка вершаў часопіса Taubin — фрагмент кнігі паэзіі і прозы “Месапатамія”, якая ў перакладзе Віталя Латыша і Андрэя Хадановіча сёлета выйшла па-беларуску ў выдавецтве Андрэя Янушкевіча.
“Немагчымае айчыннае. Юля Цімафеева вывучае коды адсутнасці”. З анатацыі да новай нізкі вершаў на сайце “Літрадыё”: “Эмігранцкая паэтыка — палынны напой і іспыт на трываласць. Юля Цімафеева ведае, што з гэтым рабіць”.
Маргарыта Аляшкевіч. “Беражы словы”. Нізка вершаў у часопісе “Дзеяслоў”.
“Протафемінізм Шарлоты Брантэ”. Эсэ Таццяны Шыпілавай на старонцы праекта “Літаратурная Беларусь”.
“Дзеці будаўнікоў Вавілонскай вежы”. Падборка вершаў Вікці Удовінай на сайце інтэрнэт-часопіса Taubin.
Калі мы на штосьці / кагосьці забыліся, нагадайце нам у каментарах!