Выйшаў новы альбом псіхадэлічнага гурта Syndrom Samazvanca, дзе музыкі пераспявалі класіку беларускага року 90-х гадоў.
У альбом трапілі песні культавых гуртоў ULIS, Novaje Nieba, N.R.M., Palac і Pravakacyja. У тыя часы музыкі часта пісалі кампазіцыі ў суаўтарстве з паэтамі-сучаснікамі, таму беларускі рок канца 80-х — 90-х гадоў — гэта часта выбітная паэзія. І цяпер яна гучыць наноў у альбоме “самазванцаў” Radyjo Niamiha.
У альбоме можна пачуць вершы Міхала Анемпадыстава, Анатоля Сыса, Адама Глобуса, Фелікса Аксёнцава і Альгерда Бахарэвіча, які ў канцы 90-х быў вакалістам панк-гурта Pravakacyja.
Слухаць “Радыё Няміга” можна на любых зручных лічбавых пляцоўках, спасылкі сабраныя тут.