Герасімаў Мікалай

Герасімаў Мікалай Апанасавіч (26.10.1903, Пецярбург, Расія — 17.9.1977, Магілёў). Празаік. Сябра СП з 1956 г. 

Нарадзіўся ў сям’і служачага. Працаваў справаводам у Малаяраслаўскім павятовым выканкаме Калужскай вобласці, інстуктарам у спартыўных арганізацыях, рабочым на суднабудаўнічым заводзе, на трыкатажнай фабрыцы, на будаўніцтве ў Ленінградзе. Пасля заканчэння Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С.М. Кірава ў 1937 г. служыў ваенным урачом. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1956 г. звольнены з вайсковай службы. З 1957 г. жыў у Магілёве. Сябра СП СССР з 1956 г.

Пахаваны ў Магілёве.

У друку выступіў у 1921 г. з нарысамі, вершы друкаваў з 1926 г. Пісаў на рускай мове. Аўтар аповесцей “Где сходятся берега” (Москва, 1931), “Простуда” (Москва, 1932), “Огонь над Каличевкой” (Чкалов, 1955), “Завтрашний день принадлежит тебе” (Москва, 1966), рамана “Узлы” (Москва, 1932).