З 10 кастрычніка па 1 лістапада ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча праходзіць дакументальная выстава “ІВАН ЗАМОЦІН. АДЗІН З ПЕРШЫХ”.
1 лістапада спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння літаратуразнаўцы, акадэміка АН БССР Івана Замоціна (1873 – 1942), уласна гэта і паслужыла добрай нагодай для правядзення выставы.
Іван Замоцін даследаваў гісторыю беларускай літаратуры, займаўся вывучэннем творчасці беларускіх класікаў. У 1925 годзе Замоцін узначаліў Літаратурную камісію Інстытута беларускай культуры па падрыхтоўцы і выданні першага збору твораў Максіма Багдановіча.
У экспазіцыі выставы прэзентуюцца матэрыялы з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Яны адлюстроўваюць дзейнасць Івана Іванавіча як даследчыка творчасці, аўтара артыкулаў і ўкладальніка збору твораў Максіма Багдановіча (1927 – 1928 гг.).
Адрас: г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а