Знакамітая аповесць Артура Конана Дойла пра эксцэнтрычнага дэтэктыва Шэрлака Холмса “Сабака Баскервіляў” выйшла ў фармаце аўдыякнігі на “Кніжным Возе”.
Твор у перакладзе пісьменніцы і літаратуразнаўцы Веры Бурлак дагэтуль яшчэ нідзе не публікаваўся.
Аповесць “Сабака Баскервіляў” упершыню друкавалася ў часопісе The Strand Magazine са жніўня 1901 да красавіка 1902 года. Дзеянне ў творы разгортваецца ў графстве Дэван у Заходняй Англіі і расказвае гісторыю забойства, натхнёнага легендай пра пякельнага сабаку. Гэтая гісторыя лічыцца адной з самых вядомых з усіх, расказаных у сусветнай літаратуры.