Ананьеў Паўлюк (1905, в. Андрасковічы, цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. – кастрычнік 1932, Гагры, цяпер Абхазія (Грузія)). Паэт.
Скончыў Віцебскія педагагічныя курсы (1928). Настаўнічаў. З 1931 г. вучыўся на літаратурным факультэце Беларускага дзяржаўнага вышэйшага педагагічнага інстытута.
Памёр на курорце.
Дэбютаваў з вершамі ў “Віцебскай сялянскай газеце” ў 1926 г. Аўтар зборнікаў “Героіка дзён” (Менск, 1932) і “Рабочы пульс” (Менск, 1932), якія былі вельмі адмоўна ацэненыя крытыкай.