Андрыеўскі Васіль

Андрыеўскі Васіль Рыгоравіч (нар. 20.10.1967, в. Града, Калінкавіцкі р-н Гомельскай вобл.). Паэт. Уваходзіў у СБП.

Скончыў філалагічны факультэт Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1989). Працаваў карэспандэнтам газеты “Жыццё палесся”, выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Мазырскага ПТВ № 68, галоўным бібліятэкарам ЦГБ імя А. Пушкіна, навуковым супрацоўнікам краязнаўчага музея. Пазней — у мазырскім аддзеле Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. Адзін з аўтараў, рэдактар і складальнік зборнікаў паэзіі “Ты, Мазыр, — мой Парнас” (2001), “Сонца над буслянкай” (2001), “Спелы ранак” (2002), “Прыпяцкія хвалі” (2002). Аўтар паэтычных зборнікаў “Пад літасцю нябёс” (Мазыр, 2001), “Вербніца” (Мазыр, 2007), “Глядзіць спадзеўна Багародзіца” (Мінск, 2017), “Кахання гаючы агонь” (Мінск, 2017).