Амяльчук Сяргей Іванавіч (нар. 6.3.1957, в. Рачыца, Бярозаўскі р-н Брэсцкай вобл.). Паэт, празаік, перакладчык. Уваходзіў у сябры СБП з 2012 г.
Скончыў Маскоўскі авіяцыйны тэхналагічны інстытут імя К.Цыялкоўскага (1980) са спецыяльнасцю інжынера металурга. Працаваў у г.Балашыха (Маскоўская вобл., Расія), г. Барысаў (Мінская вобл.) і г. Белаазёрск (Брэсцкая вобл.). З 1993 г. жыве ў Брэсце. Інжынер на СП ААТ “Брэстгазаапарат”. Піша вершы, апавяданні, перакладае з украінскай. Аўтар зборнікаў “Дарога, вір і амфара” (Брэст, 1999, 2003), “Мая Сінекура” (Луцк, 2012), “Зямля, якую бяруць з сабою” (Мінск, 2013; Брэст, 2018).