Беляжэнка Барыс Паўлавіч (5.6.1937, в. Промыслы, Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — 12.7.2016, Віцебск). Паэт, празаік. Сябра СП з 1979 г.
Пасля заканчэння школы працаваў старшым піянерважатым Навікоўскай сярэдняй школы Шумілінскага раёна (1955—1957). У 1957—1958 гг. служыў на Балтыйскім ваенна-марскім флоце. Пасля настаўнічаў, быў дырэктарам Дома піянераў і школьнікаў, супрацоўнікам бешанковіцкай раённай газеты “Зара”, сакратаром партыйнай арганізацыі калгаса “Герой працы”, інструктарам райкома партыі, дырэктарам Пуськаўскай васьмігодкі. У 1965 г. скончыў завочна філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1965—1967 гг. загадваў Чашніцкім райана. У 1967—1968 гг. працаваў намеснікам старшыні Чашніцкага райвыканкама. У 1970 г. скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу. З 1970 г. інструктар, з 1972 г. лектар, а з 1975 г. загадчык сектара друку, тэлебачання і радыё Віцебскага абкама КПБ. У 1980—1986 гг. быў загадчыкам аддзела абласной газеты “Віцебскі рабочы”. Сябра СП СССР з 1979 г.
Памёр і пахаваны ў Віцебску (?).
Друкавацца пачаў з 1958 г. Аўтар зборнікаў вершаў “Крыгалом” (Мінск, 1973), “Жытнёвае поле” (Мінск, 1977), “Крык у ціхай затоцы” (Мінск, 1997), “Пушкин — древо рода — Белая Русь = Пушкін — дрэва роду — Белая Русь” (Витебск, 2001), “Званочак і цюльпан” (Віцебск, 2004), “Россыпь изречений, афоризмов, сочиненных мною в 1955—2005 годах” (Витебск, 2006), “Тайна Иволги” (Витебск, 2007), “Успаміны пра майго асла” (Віцебск, 2008), “Сны и дороги” (Витебск, 2008), “Волшебная мельница: сказки” (Витебск, 2008), “Круги земныя” (Витебск, 2009), “Затерянные путники” (Витебск, 2010), “Дарога Бачэйкава — Бешанковічы” (Віцебск, 2014).