Белы Сымон Міхайлавіч (26.7.1929, в. Мікалаеўшчына, цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. — 18.10.2005, Радашковічы, Маладзечанскі р-н Мінскай вобл.). Пісьменнік, педагог. Сябра СБП ад 1996 г.
Пляменнік Якуба Коласа (сын сястры Юзэфы). Скончыў Інстытут замежных моў (1956). Па рэкамендацыі Я. Коласа паехаў працаваў у г.п. Радашковічы настаўнікам англійскай мовы. Абіраўся дэлегатам Усесаюзнага з’езда настаўнікаў. З 1982 г. пазаштатны карэспандэнт газеты “Мінская праўда”. З 2000 г. карэспандэнт навукова-практычнага часопіса “Изобретатель”. Быў карэспандэнтам “Народнай газеты”. Заслужаны настаўнік БССР (1968). Быў старшынёй Міжнароднага фонду Якуба Коласа, сябрам Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.
Пахаваны на могілках г.п. Радашковічы (Маладзечанскі р-н Мінскай вобласці) побач са сваім трохгадовым сынам Сашам.
Ад пачатку 1970-х пісаў нарысы, артыкулы, замалёўкі. Дукаваўся ў газетах і часопісах “Полымя”, “Маладосць”, “Вожык” і інш. Аўтар кніг “На бацькоўскай зямлі” (Мінск, 1993), “Нам засталася спадчына” (Мінск, 1999), “Родныя карані” (2001)