Бельскі Алесь (Аляксандр) Іванавіч (нар. 23.07.1963, в. Цімкавічы, Капыльскі р-н Мінскай вобл.). Літаратуразнавец, пісьменнік. Сябра СБП.
Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1986). Працаваў настаўнікам у сярэдняй школе № 55 г. Мінска, намеснікам дырэктара Слабадской васьмігадовай школы Мінскага раёна (1985—1986). З 1986 г. пачаў працу ў БДУ, дзе быў аспірантам, выкладчыкам, дацэнтам, загадчыкам кафедры даўніверсітэцкай адукацыі, дактарантам. Ад 1999 г. — прафесар кафедры беларускай літаратуры ХХ ст., з 2004 г. — кафедры беларускай літаратуры і культуры. У 2000—2002 гг. узначальваў лабараторыю літаратурнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі. З 2001 г. адначасова быў галоўным рэдактарам навукова-метадычнага часопіса “Беларуская мова і літаратура”, з 2004 г.— намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Роднае слова”. Доктар філалагічных навук (1998).
Аўтар кніг “Пакуль баліць душа” (Мінск, 1995), “Жывая мова краявідаў: пейзаж у беларускай паэзіі” (Мінск, 1997), “Экалогія душы” (Мінск, 2003), “Галасы і вобразы” (Мінск, 2008), “Літаратурацэнтрызм” (Мінск, 2008), “Беларуская літаратура ў кантэксце традыцый і сучаснасці” (Мінск, 2017), “Спазнанне асобы і творчасці” (Мінск, 2017), “Вытокі і плынь” (Мінск, 2018), “Сам-насам з літаратурай: літаратуразнаўчыя і педагагічныя артыкулы. Творчыя партрэты і ўспаміны” (Мінск, 2018), “Між маладзіком і ветахам” (Мінск, 2018), “Тут наша радзіма: вядомыя людзі з Капыльшчыны ў Беларусі і свеце” (Мінск, 2018),“Тут жыцця пачатак: вядомыя людзі з Капыльшчыны” (Мінск, 2021). Выдаў дапаможнікі для настаўнікаў: “Сучасная беларуская літаратура: станаўленне і развіццё творчых індывідуальнасцяў (80-90-я гг.): вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў” (Мінск, 1997), “Свет ад травы ла зор: Беларуская паэзія: сістэма вобразаў прыроды, паэтыка пейзажу” (Мінск, 1998), “Сучасная беларуская літаратура” (Мінск 2000), “Краса і смутак” (Мінск, 2000), “Класікі і сучаснікі ў школе” (Мінск, 2005), “Беларуская літаратура ХХ стагоддзя: гісторыя і сучаснасць” (Мінск, 2005), а таксама дапаможнікі па беларускай літаратуры для вучняў школ.