Варановіч Адольф Усцінавіч (15.6.1940, в. Мікольцы, Мядзельскі р-н, Мінская вобл. — 2001, в. Мікольцы, Мядзельскі р-н, Мінская вобл.). Празаік. Сябра СП з 1979 г. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1960). Працаваў у мастацкай майстэрні Аршанскага льнокамбіната мастаком па тканінах, а таксама ў дзіцячай мастацкай школе выкладчыкам. З 1989 г. быў сябрам […]
В
Варатынская Галіна
Варатынская Галіна Аляксандраўна (нар. 21.1.1953, в. Ваўчо, Ушацкі р-н Віцебскай вобл.). Паэтка. Уваходзіла ў сябры СБП. Закончыла завочна Беларускі дзяржаўны універсітэт (1980). У 1972—1974 гг. была бібліятэкарам Арэхаўскай сельскай бібліятэкі. У 1974 г. пачала працаваць ва ўшацкай раённай газеце “Патрыёт”. Была старшынёй раённай Рады Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны. […]
Варлыга Адам
Варлыга Адам (сапр. Гладкі Язэп Адамавіч, 4.10.1890, в. Міхалкавічы, цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. — 28.07.1972, Нью-Ёрк, ЗША). Этнограф, мовазнаўца, меруарыст, грамадскі дзеяч, педагог, выдавец. У 1912 г. быў мабілізаваны ў царскае войска. Па заканчэнні фельчарскай школы браў удзел у ваенных дзеяннях часоў Першай сусветнай вайны. Кавалер трох Георгіеўскіх крыжоў. […]
Варонік Святлана
Варонік Святлана Аркадзьеўна (нар. 12.06.1969, в. Кастровічы, Слонімскі р-н Гродзенскай вобл.). Пісьменніца. Уваходзіла ў сябры СБП. Закончыла філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А.С. Пушкіна, аспірантуру. Працуе выкладчыкам у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце. Узначальвае Адукацыйна-асветны цэнтр імя У. Калесніка. Аўтар шматлікіх навуковых прац, артыкулаў у перыядычным друку Піша апавяданні, вершы, перакладае […]
Васілевіч Алена
Васілевіч Алена Сымонаўна (22.12.1922, засценак Даманшчына, цяпер вёска Ліпнікі, Слуцкі р-н, Мінская вобл. — 8.8.2021, Мінск). Празаік. Сябра СП з 1947 г. Нарадзілася ў сям’і ляснога аб’ездчыка. Засталася без бацькоў на восьмым годзе жыцця. Выхоўвалася ў сваякоў. Закончыла літаратурны факультэт Рагачоўскага настаўніцкага інстытута (1941). У час Вялікай Айчыннай вайны працавала […]
Васілёк Міхась
Васілёк (Касцевіч) Міхась Восіпавіч (псеўд. Язэп Гром, 14.11.1905 в. Баброўня, цяпер Гродзенскі р-н Гродзенскай вобл. — 3.9.1960, Гродна). Паэт. Сябра СП з 1945 г. Нарадзіўся ў сям’і лесніка, пляменнік Макара Касцевіча (Краўцова). Сярэднюю адукацыю атрымаў у 1921 г. у расійскім Казлове (Мічурынску), дзе разам з бацькамі быў у бежанстве. У […]
Васілёнак Сяргей
Васілёнак Сяргей Іванавіч (23.9.1902, в. Запруддзе, Сенненскі р-н Віцебскай вобл. — 15.4.1982, Масква). Літаратуразнаўца, гісторык літаратуры і фалькларыст. Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1929). Уваходзіў у БелАПП. Працаваў у Віцебскім (1932—1934) і Магілёўскім педінстытутах. У 1940 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, з 1941 г. — дацэнт. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1946—1960 […]
Васілёнак Яўген
Васілёнак Яўген Пятровіч (26.12.1917, Орша, Віцебская вобл. — 23.9.1973, Мінск). Празаік, паэт, перакладчык. Сябра СП з 1953 г. У 1934—1935 гг. вучыўся ў Магілеўскім педагагічным інстытуце на літаратурным факультэце. Працаваў у Шклоўскай раённай газеце “Прамень камунізму”, у рэдакцыях раённых і гарадскіх газет Барысава, Багушэўска, Оршы. У 1939 г. накіраваны на […]
Васілеўская Галіна
Васілеўская Галіна Ануфрыеўна (15.1.1927, г. Клічаў, Магілёўская вобл. — 6.10.2017, Мінск). Празаік. Сябра СП з 1970 г. З 1932 г. жыла ў Мінску. У 1945 г. здала экстэрнам экзамены за дзесяцігодку. Закончыла аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1950). Працавала радыёжурналістам, літсупрацоўнікам часопіса “Сельская гаспадарка Беларусі”. У 1959—1977 гг. рэдактар аддзела […]
Васілеўскі Даніла
Васілеўскі Даніла Мінавіч (17.12.1889, в. Новае Сяло, цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. — 28.12.1963, Феадосія, Крым, Украіна). Краязнаўца, літаратуразнаўца. Пасля заканчэння школы працягваў вучобу ў Полацкай настаўніцкай семінарыі, дзе ўпершыню пазнаёміўся з беларускай літаратурай і нацыянальна-культурным рухам. Там увайшоў у гурток “Вястун ведаў”, што знаходзіўся пад уплывам народніцкіх і сацыял-дэмакратычных […]