В

Вярыга-Дарэўскі Арцём

Вярыга-Дарэўскі Арцём Ігнатавіч (23.11.1816, в. Кублічы, Лепельскі павет, Віцебская губерня, Расійская Імперыя —  1884, Іркуцк). Паэт, драматург, даследчык фальклору.  Належаў да старадаўняга, але збяднелага дваранскага роду. Быў хрышчоны ў каталіцтва. Бацька яго быў дазорцам мер і вагаў у Кублічах. Маці памерла пасля родаў. Дзяцінства Арцёма Вярыгі-Дарэўскага прайшло ў фальварку Людвінава […]

Вясёлы Касьян

Вясёлы Касьян (сапр. Аўдзей Вікенцій Іосіфавіч, 1886, альбо 1891, в. Губы, цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. — 1916 (афіц. 8.9.1917)). Пісьменнік, драматург.  Закончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю (1905), Віленскі настаўніцкі інстытут (1910). Працаваў у гарадскіх вучылішчах Вільні і Вілейкі. Удзельнік Першай сусьветнай вайны. Закончыў Аляксандраўскае ваеннае вучылішча. Афіцэр расійскай арміі, прапаршчык, […]

Вячорка Вінцук

Вячорка Вінцук (Валянцін) Рыгоравіч (нар. 7.7.1961, Брэст). Мовазнаўца, перакладчык, палітык. Сябра СБП. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1983), аспірантуру пры Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа Акадэміі навук (1986). Выкладаў беларускую мову ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (цяпер БДПУ, 1990–1994). У 1990–1999 гг. выкладчык гісторыі і культуры беларускай мовы ў […]