Персаналіі

Васілеўскі Даніла

Васілеўскі Даніла Мінавіч (17.12.1889, в. Новае Сяло, цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. — 28.12.1963, Феадосія, Крым, Украіна). Краязнаўца, літаратуразнаўца.  Пасля заканчэння школы працягваў вучобу ў Полацкай настаўніцкай семінарыі, дзе ўпершыню пазнаёміўся з беларускай літаратурай і нацыянальна-культурным рухам. Там увайшоў у гурток “Вястун ведаў”, што знаходзіўся пад уплывам народніцкіх і сацыял-дэмакратычных […]

Васілеўская Галіна

Васілеўская Галіна Ануфрыеўна (15.1.1927, г. Клічаў, Магілёўская вобл. — 6.10.2017, Мінск). Празаік. Сябра СП з 1970 г.  З 1932 г. жыла ў Мінску. У 1945 г. здала экстэрнам экзамены за дзесяцігодку. Закончыла аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1950). Працавала радыёжурналістам, літсупрацоўнікам часопіса “Сельская гаспадарка Беларусі”. У 1959—1977 гг. рэдактар аддзела […]

Васілевіч Алена

Васілевіч Алена Сымонаўна (22.12.1922, засценак Даманшчына, цяпер вёска Ліпнікі, Слуцкі р-н, Мінская вобл. — 8.8.2021, Мінск). Празаік. Сябра СП з 1947 г.  Нарадзілася ў сям’і ляснога аб’ездчыка. Засталася без бацькоў на восьмым годзе жыцця. Выхоўвалася ў сваякоў. Закончыла літаратурны факультэт Рагачоўскага настаўніцкага інстытута (1941). У час Вялікай Айчыннай вайны працавала […]

Варонік Святлана

Варонік Святлана Аркадзьеўна (нар. 12.06.1969, в. Кастровічы, Слонімскі р-н Гродзенскай вобл.). Пісьменніца. Уваходзіла ў сябры СБП. Закончыла філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А.С. Пушкіна, аспірантуру. Працуе выкладчыкам у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце. Узначальвае Адукацыйна-асветны цэнтр імя У. Калесніка.  Аўтар шматлікіх навуковых прац, артыкулаў у перыядычным друку Піша апавяданні, вершы, перакладае […]

Варлыга Адам

Варлыга Адам (сапр. Гладкі Язэп Адамавіч, 4.10.1890, в. Міхалкавічы, цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. — 28.07.1972, Нью-Ёрк, ЗША). Этнограф, мовазнаўца, меруарыст, грамадскі дзеяч, педагог, выдавец. У 1912 г. быў мабілізаваны ў царскае войска. Па заканчэнні фельчарскай школы браў удзел у ваенных дзеяннях часоў Першай сусветнай вайны. Кавалер трох Георгіеўскіх крыжоў. […]

Варатынская Галіна

Варатынская Галіна Аляксандраўна (нар. 21.1.1953, в. Ваўчо, Ушацкі р-н Віцебскай вобл.). Паэтка. Уваходзіла ў сябры СБП. Закончыла завочна Беларускі дзяржаўны універсітэт (1980). У 1972—1974 гг. была бібліятэкарам Арэхаўскай сельскай бібліятэкі. У 1974 г. пачала працаваць ва ўшацкай раённай газеце “Патрыёт”. Была старшынёй раённай Рады Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны. […]

Варановіч Адольф

Варановіч Адольф Усцінавіч (15.6.1940, в. Мікольцы, Мядзельскі р-н, Мінская вобл. — 2001, в. Мікольцы, Мядзельскі р-н, Мінская вобл.). Празаік. Сябра СП з 1979 г.  Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1960). Працаваў у мастацкай майстэрні Аршанскага льнокамбіната мастаком па тканінах, а таксама ў дзіцячай мастацкай школе выкладчыкам. З 1989 г. быў сябрам […]

Варанец Віктар

Варанец Віктар Іванавіч (нар. 18.4.1962, Гродна). Лінгвіст, празаік, педагог. Уваходзіў у сябры СБП. Скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (1985). У 1982—1983 гг. разам з Юрыем Камягіным выдаваў машынапісны часопіс “Містыка”. Працаваў настаўнікам беларускай мовы, завучам у Раціцкай сярэдняй школе Гродзенскага раёна. У 1990—1992 гг. выкладаў беларускую […]

Варава Уладзімір

Варава Уладзімір Аляксеевіч (26.7.1896, в. Вялікія Жухавічы, цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 4.5.1929, Мінск). Празаік, фельетаніст.  У 1920 г. працаваў у Жухавіцкім валасным рэўкаме, пасля — у Народным камісарыяце земляробства БССР. Адначасова вучыўся ў Менскім політэхнікуме. З 1921 г. жыў у Заходняй Беларусі, удзельнічаў у нацыянальным руху. Арыштоўваўся польскімі […]

Варабей Ірына

Варабей Ірына Пятроўна (нар. 15.10.1959, Мінск). Празаік, публіцыст, перакладчык, мастачка. Уваходзіла з сябры СБП з 2008 г. Закончыла аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэт (1981). У 1980—1994 гг. працавала трэнерам па веславанню на байдарках СДЮШАР таварыства “Спартак”. З 1999 г. жыве ў горадзе Таронта […]